Бузуны́. Сустракаецца таксама варыянт Базуны́ () — вёска ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Ракаўскага сельсавета.

Геаграфія Знаходзіцца за 45 км на ўсход ад г. Валожына, 40 км ад Мінска. Рэльеф раўнінны, вакол лес. Транспартныя сувязі па дарозе Ракаў—Радашковічы і далей па шашы Мінск—Валожын.

Планіровачна складаецца з працяглай, плаўна выгнутай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Забудавана двухбакова, шчыльна, традыцыйнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. Вытворчы сектар — на ўсходняй ускраіне.

Назва Зусім паблізу, у Ракаве фіксавалася прозвішча Бузуноўскі. Прозвішча Бузуновіч бытавала ў Віленскім краіhttps://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CS93-K5N?i=396&cat=1566392

https://www.facebook.com/photo/?fbid=122143705598132356&set=a.122143707782132356.

Паводле М. Бірылы, прозвішчы Бузун, Бузуноў паходзяць ад расійскага, украінскага бузун — «самаасадная соль», «чарназём», «забіяка, буян», «ніжэйшы гатунак солі», а магчыма таксама ад бузавацьМ. В. Бірыла. Беларуская антрапанімія. 2. Прозвішчы, утвораныя ад апелятыўный лексікі. Мінск, 1969. С. 65.. Паводле М. Клышкі, беларускае бузун — гэта тое ж самае, што і свавольнік, гарэза, гарэзнік, шыбенік, шыбельнік, распуснік, буян, дураслівец і да т. п.М. К. Клышка. Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў. Мінск, 1993..

З іншага боку, ёсць літоўскае прозвішча Buzūnas (з патранімічным утваральнікам -ūn-), якое далей ад Buza, Buzashttps://pavardes.lki.lt/?pv=0a0d543f2f71c4a9b7dd79418275c94d.

Гісторыя Паводле пісьмовых крыніц вядома ў ВКЛ з XVIII ст. У 1779 г. сяло ў Мінскім павеце.

З 1793 года ў Расійскай імперыі. У 1800 г. уласнасць лоўчага Т. Варанца. У 1870 г. 45 жыхароў мужчынскага полу, у Ракаўскай воласці Мінскага павета. Побач была лясная вартоўня, дзе ў 1847 г. было 4, а ў 1908 г. 6 жыхароў. У 1912—18 гг. на крэйсеры «Аўрора» служыў ураджэнец вёскі Ф. І. Зяневіч, які прымаў удзел у штурме Зімняга палаца.

З 1921 года ў складзе Польшчы.

З лістапада 1939 года ў БССР, з 12 кастрычніка 1940 года ў Выганіцкім сельсавеце Радашковіцкага раёна Вілейскай вобласці. З 25 чэрвеня 1941 да 5 ліпеня 1944 года акупіраваны нацыстамі. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі З вяскоўцы. З 20 верасня 1944 года ў Маладзечанскай вобласці. 12 снежня 1949 года арганізаваны калгас, які абслугоўвала Залеская МТС. З 16 ліпеня 1954 года ў Ракаўскім сельсавеце, з 20 студзеня 1960 года ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці. З 1963 года землі ў складзе саўгаса «Ракаўскі» (цэнтр — в. Ракаў). Размяшчаліся вытворчая брыгада, магазін.

Насельніцтва 1800 год — 89 жыхароў, 16 двароў. 1921 год — 200 жыхароў, 38 двароў. 1959 год — 251 жыхар. 1994 год — 94 жыхары 55 двароў. 2008 год — 49 жыхароў, 28 гаспадарак.

Інфрастуктура У 2009 г. дзейнічаў магазін.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Ракаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Валожынскага раёна