Ведзьма, Вядзьмянка — рака ў Нясвіжскім і Ляхавіцкім раёнах Беларусі, левы прыток ракі Шчара (басейн Нёмана).
Гідраграфія Даўжыня ракі 35 (29Общая характеристика речной сети Минской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» , 24Республиканская комплексная схема размещения рыболовных угодий — Брестская область ) км. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 ‰.
Вадазбор у межах Баранавіцкай раўніны, лясістасць каля 5 % тэрыторыі (пераважна ў нізоўях). Пачынаецца за 500 м на поўнач ад вёскі Слабада Нясвіжскага раёна, упадае ў Шчару на паўночны ўсход ад вёскі Задвор’е. Даліна невыразная. Пойма двухбаковая, у сярэднім цячэнні забалочаная, яе шырыня 300—700 м. На працягу 18,9 км рэчышча каналізаванае: ад вытоку да вёскі Сваятычы (9,5 км) і ад вусця Шавялёўкі да горада Ляхавічы (9,4 км). Шырыня рэчышча ў межань 2—10 м. На перыяд вясновага разводдзя прыпадае 45 % гадавога сцёку.
У пойме ракі меліярацыйныя каналы, каля вёскі Кавалі сажалка (плошчай 0,15 км²). Каля вёскі Сычы рака працякае праз сажалку (Сычоўскае возера). Асноўныя прытокі: Шавялёўка, Ардзянка.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Общая характеристика речной сети Минской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» // Основные характеристики речных бассейнов (с площадью водосбора более 200 кв. км) Минской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Рэкі Нясвіжскага раёна Катэгорыя:Рэкі Ляхавіцкага раёна Катэгорыя:Прытокі Шчары