Але́г Віто́льдавіч Праляско́ўскі (нар. , Загорск (цяпер ), РСФСР), беларускі палітычны і дзяржаўны дзеяч, прапагандыст рэжыму Лукашэнкі. Былы фігурант Чорнага спісу ЕС.

Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і рабочага. У 1985 годзе скончыў Мінскае вышэйшае інжынернае зенітнае ракетнае вучылішча, у 1998 годзе — юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Служыў у Савецкай Арміі, Узброеных сілах Беларусі.

Працаваў загадчыкам аддзела ў Службе бяспекі Прэзідэнта Беларусі, генеральным дырэктарам БелТА, намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта (2003—2007), памочнікам прэзідэнта — начальнікам Галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі прэзідэнта (2007—2008), дырэктарам Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра пры Адміністрацыі прэзідэнта (з 2008), міністр інфармацыі (з 2009).

Уваходзіць у кіраўніцтва грамадскага аб’яднання «Белая Русь».

Санкцыі ЕС У рамках міжнародных санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі пасля задушэння апазіцыі пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года Праляскоўскі стаў аб’ектам забароны на паездкі і замарожвання актываў Еўрапейскім Саюзам як частка спіса беларускіх чыноўнікаў, адказных за палітычныя рэпрэсіі, падтасоўку вынікаў галасавання і прапаганду.

У сваім рашэнні ад 15 кастрычніка 2012 года Савет Еўрапейскага саюза назваў Праляскоўскага, якога тады павысілі да пасады міністра і які працягнуў актыўна прапагандаваць і падтрымліваць дзеянні рэжыму Лукашэнкі адносіна дэмакратычнай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці, «адной з асноўных крыніц і адным з асноўных галасоў дзяржаўнай прапаганды і ідэалагічнай падтрымкі рэжыму»Council Decision 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures against Belarus, EUR-Lex, 2012.

Узнагароды і дасягненні Прысвоены першы клас служачага дзяржаўнага апарату.

Сям’я Жанаты. Мае дзвюх дачок.

Спасылкі Профіль на праекце «Хто ёсць хто ў РБ»

Катэгорыя:Юрысты Беларусі Катэгорыя:Міністры інфармацыі Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Члены РГА «Белая Русь» Катэгорыя:Прапагандысты Беларусі Катэгорыя:Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС