Муйсата, Муйса́тка — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Рычанка, за 20 км у напрамку на захад ад горада Браслаў, прыкладна за 1 км на паўночны ўсход ад вёскі Станкавічы, каля вёскі Міхалінка (нежылая).

Плошча паверхні возера 0,22 (0,19) км². Даўжыня 0,77 (0,8), найбольшая шырыня 0,35 (0,38), даўжыня берагавой лініі 1,92 (2,08). Найбольшая глыбіня 4,7, сярэдняя 2,9. Аб'ём вады ў возеры 0,55 млн м³. Плошча вадазбору 2,75 км².

Катлавіна возера тэрмакарставага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй 10—12 м, спадзістыя. Берагавая лінія ўмерана звілістая. Берагі пясчаныя, пераважна высокія. Зона мелкаводдзя пясчаная. Глыбей дно возера высцілаюць іл і сапрапель. Зарастае слаба. Возера бяссцёкавае. Упадаюць ручаі.

Літаратура  — С. 409.

Ліст карты N-35-18. Выданне 1984 г. Стан мясцовасці на 1983 г.

Спасылкі Иванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 4.

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Браслаўскага раёна Катэгорыя:Бяссцёкавыя азёры