Ю́заф Ка́раль Пато́цкі герба «Шэліга» (псеўданім Мар’ян Богуш, 16 лістапада 1854, Пружана — 1898 ці 1899, Варшава) — польскі паэт і публіцыст. Брат літаратара і крытыка Антонія.
Біяграфія Бацькі — Аляксандр Патоцкі і Касільда з Яблонскіх.
У 1876—1880 гадах навучаўся на прыродна-матэматычным факультэце Варшаўскага ўніверсітэта. Ягоныя публіцыстычныя артыкулы і паэтычныя творы з’яўляліся ў тым ліку на старонках «Tygodnika Powszechnego», «Wędrowca» і «Prawdy». Быў адным з заснавальнікаў часопісу «Głos» і ягоным рэдактарам. У 1894 арыштаваны расійскімі ўладамі, а пазней высланы ў Адэсу за ўдзел у патрыятычнай дэманстрацыі. Вярнуўся з высылкі ў 1897 годзе.
Пісаў вершы, публіцыстычныя артыкулы і сацыялагічныя трактаты. Пераклаў «Сістэматыку сінтэтычнай філасофіі» Герберта Спенсера.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Польскамоўныя паэты Катэгорыя:Публіцысты Польшчы Катэгорыя:Паэты Польшчы