«Сяме́йныя ву́зы», або «Сяме́йная су́вязь» () — серыял Мануэла Карлуса, выпушчаны ў бразільскай тэлекампаніяй «TV Globo» у 2000 годзе.
Гэты серыял нароўні з серыялам «У імя кахання» лічыцца лепшым творам свайго аўтара. Усе серыялы Мануэла Карлуса маюць шмат агульнага: галоўная гераіня абавязкова носіць імя Элена, усе назвы серыялаў узаемазамяняльныя, дзеянне адбываецца ў прэстыжным прыбярэжным раёне Леблон у Рыа-дэ-ЖанэйраVeja on-line , у застаўках абавязкова гучыць музыка Антоніу Карлуса Жабіна.
Гэты праект стаў увасабленнем даўняй задумы сцэнарыста: сутыкнуць маці і дачку ў суперніцтве з-за каханага мужчыны. Без удзелу Веры Фішэр і Тоні Рамуса ён не ўяўляў гэтага серыялаBastidores Laços de Família . Толькі Вера, паводле яго меркавання, са сваёй неўвядальнай маладосцю магла сыграць ролю сталай жанчыны, у якую здольны закахацца аднагодак яе дачкі, і толькі Тоні ён бачыў у ролі сумленнага і спакойнага мужчыны, які ўсё разумее і здольнага дараваць здраду дзеля сапраўднага кахання.
Адной з найбольш запамінальных сцэн серыяла, якая суправаджалася песняй Лары Фабіян «Love by grace», стала страта валасоў Камілай, вымушанай пайсці на гэты крок у сувязі са сваёй страшнай хваробай. Запамінальнай стала і роля Капіту, элітнай «дзяўчыны па вызаву», якая прынесла вядомасць актрысе Джаванне Антанелі. Як і ў многіх іншых серыялах Мануэла Карлуса, адну з роляў выконвае яго дачка — Жулія Алмейда. Роля Эду у серыяле «Сямейная сувязь» стала першай для мадэлі Рэйналду Джанекіні .
Першыя серыі серыяла здымаліся ў ТокіаMemória Globo — Rede Globo .
У ролях Вера Фішэр — Элена — урач-касметолаг, сястра Ірыс, кузіна Педру, маці Камілы і Фрэда, каханая Эду, дачка Алесіу Тоні Рамус — Мігел — уладальнік кнігарні ў Леблоне, бацька Сесы і Паўлу, сябар Паскуала Жазэ Маер — Педру — кузен Ірыс і Элены, муж Сілвіі, бацька Камілы, кіраўнік стайні Алмы Рэйналду Джанекіні — Эду — пляменнік Алмы, каханы Элены ў пачатку серыяла, брат Эстэлы Караліна Дыкман — Каміла — дачка Элены і Педру, сястра Фрэда, пляменніца Ірыс Дэбора Секу — Ірыс — дачка Інгрыд і Алесіу, кузіна Педру, сястра Элены, цётка Камілы і Фрэда Джаванна Антанелі — Капіту — суседка Элены, «дзяўчына па вызаву», маці Бруну, дачка Эмы і Паскуала Алешандры Боржыс — Данілу Албукуркі — муж Алмы Жулія Фелдэнс — Сеса — дачка Мігела, сястра Паўлу, сяброўка Паты Флавіу Сілвіну — Паўлу — сын Мігела, брат Сесы, фатограф Луіджы Барычэлі — Фрэд — сын Элены, муж Клары, брат Камілы, бацька Ніны, пляменнік Ірыс
Катэгорыя:Тэлесерыялы 2000 года Катэгорыя:Тэлесерыялы Бразіліі