«Алашкерт» () — армянскі футбольны клуб з Ерэвана (першапачаткова з горада Мартуні), заснаваны ў 2011 годзе.

Гісторыя Клуб быў створаны ў 1990 і да стварэння незалежнага армянскага чэмпіянату па футболе ў 1992, выступаў у мясцовым чэмпіянаце Армянскай ССР. Каманда ўдзельнічала ў першым розыгрышы чэмпіянату Арменіі, дзе заняла апошняе 24 месца, і ў наступным, 1993 годзе, павінна была выступаць у Першай лізе. Але каманда знялася з чэмпіянату і неўзабаве была расфарміравана.

Перад пачаткам чэмпіянату краіны ў 1998, клуб узнавіўся і падаў заяўку на ўдзел у ім у Першай лізе. Па выніках першынства размясціўся ў сярэдзіне табліцы, заняўшы 6-е месца. У сезоне 1999 каманда ў чарговы раз здымаецца з розыгрышу. Клуб працягваў існаванне, і рабіў спробы ўзяць удзел у першынстве 2000. Але пазней усё ж зняўся да пачатку чэмпіянату, а пасля расфарміраваўся.

У снежні 2011 года бізнесмен і дырэктар турыстычнага агенцтва «Баграт тур» Баграт Наваян адрадзіў клуб, заснаваўшы яго з чыстага ліста. Каманда прыняла ўдзел у сезоне Першай лігі Арменіі 2012/13, дзе за чатыры туры да завяршэння чэмпіянату забяспечыла выхад у Прэм’ер-лігу. У сезоне 2013/14 клуб пераехаў у Ерэван дэбютаваў у Прэм’ер-лізе і заняў апошняе месца, але з-за таго што ў Першай лізе ўдзельнічалі толькі дублюючыя каманды, «Алашкерт» не пакінуў чэмпіянат у наступным сезоне. У чэмпіянаце 2014/15 «Алашкерт» заняў 4-е месца, якое дало права камандзе выступаць у Лізе Еўропы УЕФА. У 1-м кваліфікацыйным раўндзе «Алашкерт» сустракаўся з шатландскім «Сент-Джонстанам». Нягледзячы на тое, што шатландцы былі відавочнымі фаварытамі, «Алашкерт» перамог 1:0 у хатнім матчы і дзякуючы забітаму голу ў гасцях, прайшоў далей. У 2-м кваліфікацыйным раўндзе «Алашкерт» сустракаўся з казахстанскім «Кайратам», але ў гасцях прайграў 3:0, а ў хатнім матчы здабыў перамогу з лікам 2:1.

У сезоне 2015/16 «Алашкерт» здолеў упершыню стаць чэмпіёнам Арменіі, а два наступных года паўтараў свой поспех.

Статыстыка выступленняў Алашкерт ў Чэмпіянаце і Кубку АрменііСезонЛігаГалыАчкіКубакЗаўвагі 1992 Вышэйшая (Д1) 24 44 8 4 32 70–135 20 Чвэрцьфінал 1998 Першая (Д2) 6 24 9 8 7 30–25 26 1/16 фінала 2012–13 Першая (Д2) 1 36 24 6 6 80–31 78 Чвэрцьфінал 2013–14 Прэм’ер-ліга (Д1) 8 28 6 6 16 38–69 24 Чвэрцьфінал 2014–15 Прэм’ер-ліга (Д1) 4 28 10 8 10 32–35 38 Паўфінал 2015–16 Прэм’ер-ліга (Д1) 1 28 16 7 5 50–24 55 Паўфінал 2016–17 Прэм’ер-ліга (Д1) 1 30 19 7 4 59–26 64 Чвэрцьфінал 2017–18 Прэм’ер-ліга (Д1) 1 30 14 8 8 44–31 50 Фіналіст 2018–19 Прэм’ер-ліга (Д1) 4 32 15 6 11 37–27 51 Пераможца 2019–20 Прэм’ер-ліга (Д1) 3 28 14 5 9 51–31 47 Чвэрцьфінал 2020–21 Прэм’ер-ліга (Д1) 1 24 13 7 4 25–15 46 Фіналіст 2021–22 Прэм’ер-ліга (Д1) 3 32 14 9 9 38–30 51 Чвэрцьфінал

Міжнародныя кубкі КубакГВНПМЛіга чэмпіёнаў1435612–20Ліга Еўропы1773717–23Ліга канферэнцый60154–5Усяго371091833–58

Сезон Турнір Раўнд Сапернік Першыя матчы Адказныя матчыВынік2015/16Ліга Еўропы1 к/рСент-Джонстан1:0 ()1:2 ()2:2 17px2 к/рКайрат0:3 ()2:1 ()2:417px2016/17Ліга чэмпіёнаў1 к/рСанта Калома0:0 ()3:0 ()3:017px2 к/рДынама (Тбілісі)0:2 ()1:1 ()1:317px2017/18Ліга чэмпіёнаў1 к/рСанта Калома1:0 ()1:1 ()2:117px2 к/рБАТЭ1:1 ()1:3 ()2:417px2018/19Ліга чэмпіёнаў1 к/рСэлтык0:3 ()0:3 ()0:617px2018/19Ліга Еўропы2 к/рСуцьеска1:0 ()0:0 ()1:017px3 к/рЧФР0:2 ()0:5 ()0:717px2019/20Ліга Еўропы1 к/рМакедонія3:1 ()3:0 ()6:117px2 к/рФКСБ0:3 ()3:2 ()3:517px2020/21Ліга Еўропы1 к/рРэнова0:1 ()17px2021/22Ліга чэмпіёнаў1 к/рКонас-Кі Номадс2:2 ()1:0 ()3:217px2 к/рШэрыф0:1 ()1:3 ()1:417px2021/22Ліга Еўропы3 к/рКайрат0:0 ()3:2 ()3:217pxплэй-офРэйнджэрс0:1 ()0:0 ()0:117px2021/22Ліга канферэнцыйгрупавы этапМакабі Тэль-Авіў1:4 ()1:1 ()4-е месца17pxХІК2:4 ()0:1 ()ЛАСК0:3 ()0:2 ()

Галоўныя трэнеры А. Е. Рэшатаў (1990—1991) С. Багдасаран (1992) С. Еганян (1992) Альберт Саркісян (2011—2013) Армен Гюльбудагянц (2013—2014) Абраам Хашманян (2013—2016) Арам Васканян (2016—2017) Абраам Хашманян (2017—2018) Варужан Сукіасян (2018) Арам Васканян (2018—2019) Абраам Хашманян (2019—2021) Аляксандр Грыгаран (2021) Мілан Міланавіч (2021—2022) Арам Васканян (з 2022)

Алашкерт Катэгорыя:Мартуні (Гегаркунік)