Сан-Вісе́нты ( — Мыс Святога Вікенція) — мыс на паўднёвым захадзе Партугаліі, які ўтварае разам з суседнім мысам Понта-ды-Сагрыш самы паўднёва-заходні выступ еўрапейскага мацерыка. Мыс уяўляе сабой заходнюю ўскраіну партугальскага рэгіёна Алгарві, які сканчаецца тут скалістым берагам з беднай расліннасцю, які дасягае вышыні да 70 м. thumb|злева|Маяк

На мысе Сан-Вісенты знаходзіцца маяк, святло якога бачнае на адлегласці 32 марскія мілі (каля 60 км). Ён лічыцца самым магутным у Еўропе. Вакол мыса праходзіць адзін з самых эксплуатаваных у свеце марскіх шляхоў. Судны, якія абыходзяць мыс, трымаюць значную дыстанцыю бяспекі.

Міфалогія З часоў неаліту мыс з'яўляўся свяшчэнным месцам, пра што сведчаць усталяваныя ў яго наваколлях менгіры. У эпоху фінікійцаў ён быў прысвечаны бажаству Мелькартуportugalvirtual.pt. Старажытныя грэкі называлі гэта месца Афіуса (краіна змей), а яго жыхароў — эстрымніі (жыхары края). Для рымлян мыс з'яўляўся магічным месцам на краю свету, звязаным з заходам сонца і месцам пражывання багоў. Яны называлі яго Promontorium sacrum. Хрысціяне назвалі мыс у гонар святога Вікенція Сарагоскага, заступніка мараплаўцаў. Паводле легенды, лодку з яго целам мора вынесла менавіта ў гэтым месцы.

Гл. таксама мыс Рока — самы заходні мыс кантынентальнай Еўропы

Спасылкі

Інфармацыя пра мыс на сайце Avesdeportugal.info

Катэгорыя:Мысы Партугаліі Катэгорыя:Мысы паводле алфавіта Катэгорыя:Алгарві Катэгорыя:Мысы Атлантычнага акіяна