Каэсіт, каўсіт — мінерал групы кварцу, адна з найбольш шчыльных паліморфная мадыфікацый крэменязёму SiO. Названы ў гонар амерыканскага хіміка Л. Коўса ( 1915—1973), які штучна атрымаў гэты мінерал у 1953 годзе. Каэсіт утвараецца пры высокіх тэмпературах (500—800 °С) і ціску каля 35 кбар.

Крышталізуецца ў монаклінальнай сінгоніі. Утварае бясколерныя празрыстыя прызматычныя і таблітчастыя крышталі. Цвёрдасць 7,5—8 па шкале Моаса. Шчыльнасць 2,95—3 г/см³.

У прыродзе

Прыродны каэсіт сустракаецца ў Арызонскім і іншых выбуховых метэарытных кратарах. Таксама ў санідзін-каэсітавым аклагіце з кімберлітавай трубкі на поўдні Афрыкі. На тэрыторыі Беларусі ўпершыню выяўлены імпактытах і выбуховых брэкчыях Лагойскага метэарытнага кратэра. Часам утрымлівае дамешкі алюмінію, жалеза, натрыю.

Літаратура  — С. 10.

Спасылкі Коэсит // Кафедра кристаллографии и кристаллохимии Геологического факультета МГУ Коэсит // Каталог Минералов

Катэгорыя:Разнавіднасці кварцу