Бе́рдаўка (, ) — аграгарадок у Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Дубровенскага сельсавета. За 16 км на усход ад Ліды, 126 км ад Гродна.

Гісторыя На пачатку XVI ст. Бердаўка была часткай вялікага маёнтка Ліпнішкі, які трымаў у заставе Юрый Іванавіч Ільініч. Вёска Бердаўка згадваецца ў прывілеі Жыгімонта Старога ў 1527 годзе. Тады яна стала ўладаннем аднаго з сыноў маршалка Юрыя Ільініча. У 1542 годзе землеўладальніца Лідскага павета Ганна Грышкоўна Хілімонавая запісала Ганне Сакураўне Шункавай трэцюю частку свайго маёнтка Бердаўка: двор з усімі землямі, якія да яго належаць. У XVI стагоддзі вёска — гэта радавое гняздо шляхцічаў Бердаўскіх. А пасля паўстання 1863 года рускі цар Аляксандр II аддаў землі Аляксандру Дамбавецкаму. Той, захоплены маляўнічымі месцамі краю, пабудаваў у Бердаўцы сабе сядзібу (будаўніцтва завяршылася ў 1870-х гадах)lidanews.by.

У 1940—2023 гадах цэнтр Бердаўскага сельсаветаРешение Гродненского областного Совета депутатов от 21 февраля 2023 г. № 497 Об изменении административно-территориального устройства Лидского района Гродненской области. У 1995 годзе 681 жыхар, 225 двароў.

Насельніцтва

Інфраструктура Сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, амбулаторыя, камбінат бытавога абслугоўвання, аддзяленне сувязі.

Славутасці Сядзібна-паркавы комплекс Захватовічаў. Касцёл Святой Тройцы. Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызанаў.

Крыніцы

Літаратура

Лаўрэш Леанід. Бердаўка // Лідскі Летапісец. 2020. № 2(90). С. 20-30 // на pawet.net

Спасылкі

Катэгорыя:Дубровенскі сельсавет (Лідскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Лідскага раёна