Сце́ркава (, ) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Дубровенскага сельсавета.

Геаграфія Знаходзіцца за 9 км на ўсход ад Ліды. Транспартныя сувязі па шашы Ліда—Ліпнішкі.

Рэльеф раўнінны. На поўдні — лясны масіў.

Гісторыя Вопіс парафій Лідскага дэканата ў 1784 годзе згадвае Сцеркава ў складзе Лідскай парафіі. Каля вёскі ішла дарога на Ліпнішкі, дарога да Іўя ад Сцеркава цягнулася над балотам паміж бярозавымі гаямі каля Гаўіpawet.net.

З 1795 года ў Расійскай імперыі. У 1897 годзе вёска ў Ліпнішскай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні.

З верасня 1915 года да канца 1918 года акупавана германскімі войскамі. Са студзеня 1919 года ў складзе БССР, у красавіку занята польскімі войскамі. З ліпеня да верасня 1920 года кантралявалася Чырвонай Арміяй, затым ізноў польскімі войскамі.

З сакавіка 1921 да верасня 1939 года ў складзе Польшчы, вёска Лідскай гміны Лідскага павета Наваградскага ваяводства. З тых часоў захавалася паданне, як сцеркаўскі солтыс Станіслаў Цешка «змагаўся» супраць Беларускай сялянскай грамады. Грамадоўцы паводле сваёй сацыялістычнай сутнасці на розныя рэвалюцыйныя святы ладзілі дэманстрацыі і хадзілі з чырвонымі сцягамі. Польскія ўлады патрабавалі ад солтысаў не дапускаць тых дэманстрацыяў. Цешка паступаў наступным чынам: «Гэта яны з голаду дэманструюць», — казаў ён, і ў Сцеркаве для дэманстрантаў накрывалі стол, ставілі паесці і, нават, выпіць. Пасля добрага пачастунку сацыялістычныя настроі ішлі на спад, дэманстранты згортвалі сцягі і расходзіліся па дамахpawet.net.

З лістапада 1939 года ў БССР. З канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад нямецка-фашысцкай акупацыяй. Акупанты загубілі 4 мірных жыхароў.

Да 21 лютага 2023 года вёска ўваходзіла ў склад Бердаўскага сельсаветаРешение Гродненского областного Совета депутатов от 21 февраля 2023 г. № 497 Об изменении административно-территориального устройства Лидского района Гродненской области.

Насельніцтва

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Дубровенскі сельсавет (Лідскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Лідскага раёна