Фо́рэНапісанне Форэ ў адпаведнасці з картай да арт. Швецыя. (, готл. Faroy) — востраў у Балтыйскім моры, на поўначы шведскага лена Готланд. Насельніцтва станам на 2012 год складае 524 чалавекіНасельніцтва камун Швецыі (31. 12. 2012). Размешчаны на поўнач ад Готланда, з якім звязаны паромнай пераправай (1,2 км). Плошча вострава складае 111,35 км², з якіх 9,7 км² займаюць балоты.

У часы халоднай вайны Форэ разам з горадам Форэсунд на поўначы Готланда быў ваеннай зонай, закрытай для замежнікаў. У нашыя дні на востраве адсутнічаюць пошта, паліцыя, бальніцы, банкі, дарожная сетка маларазвітая, нягледзячы на гэта ён вядомы як папулярны летні курортThe Enchanted Island That Bergman Called Home — New York Times і прыродны запаведнік, знакаміты сваімі «раўкарамі» — вапневымі адкладамі ў выглядзе скалаў.

На востраве доўгі час жыў і памёр знакаміты кінарэжысёр Інгмар Бергман. Краявіды вострава ён адлюстраваў адразу ў некалькіх сваіх фільмах.

Галерэя

Спасылкі

Готландская турыстычная арганізацыя. Форэ Артыкул пра Форэ ў шведскай энцыклапедыі Nordisk familjebok

Катэгорыя:Астравы Балтыйскага мора Катэгорыя:Астравы Швецыі Катэгорыя:Готланд (лен)