ОкселёсундНапісанне Окселёсунд у адпаведнасці з картай да арт. Швецыя.  () — горад у лене Сёдэрманланд у Швецыі, цэнтр аднайменнай камуны. Размешчаны за 15 кіламетраў на паўднёвы ўсход ад цэнтра лена Нючэпінга на невялікім паўвостраве, які ўдаецца ў Балтыйскае мора. Здаўна вядомы як порт. Станам на 2011 год насельніцтва горада налічвала 10870 жыхароўhttp://www.scb.se/Statistik/MI/MI0810/2010A01/Tatorternami0810tab1_4.xls.

Гісторыя Гавані Окселёсунда выкарыстоўваюцца больш 500 гадоў. Павелічэнне горнай вырабаткі ў XIX стагоддзі (напрыклад, Бергслаген), зрабіла Окселёсунд марскім транспартным вузлом. У 1873 годзе пачынае працаваць чыгунка.

У 1913 годзе ў Окселёсундзе пабудаваны металургічны завод, што паслужыла спрыяла росту населенага пункта.

Да 1950 годзе населены пункт стаў досыць развітым для таго, каб атрымаць статус горада. Такім чынам Окселёсунд стаў адным з апошніх населеных пунктаў, якія атрымалі статус горада ў Швецыі. Аднак у 1971 годзе Окселёсунд ізноў стаў толькі цэнтрам аднайменнай камуны без статусу горада, самай маленькай камуны ў краіне.

Спорт У Окселёсундзе знаходзіцца стадыён Рамдален.

Спасылкі

Катэгорыя:Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя:Населеныя пункты Швецыі Катэгорыя:Сёдэрманланд (лен)