Задво́р’е (, ) — пасёлак у Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Балатнянскага сельсавета.

Геаграфія Пасёлак знаходзіцца за 46 км на паўночны ўсход ад горада і чыгуначнай станцыі Рагачоў (на лініі Магілёў—Жлобін), за 107 км ад Гомеля, на рацы Гутлянка (прыток Дняпра). Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе (Доўск—Слаўгарад).

Гісторыя Сучасны пасёлак заснаваны ў пачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1931 годзе пасялкоўцы ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны 13 пасялкоўцаў загінулі на фронце. У складзе калгаса імя У. І. Леніна (цэнтр — вёска Балотня).

Насельніцтва 1959 год — 88 жыхароў. 2004 год — 31 жыхар, 14 гаспадарак.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Балатнянскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Рагачоўскага раёна