Махава́я (, ) — вёска ў Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Балатнянскага сельсавета.

Геаграфія Вёска знаходзіцца за 46 км на паўночны ўсход ад горада і чыгуначнай станцыі Рагачоў (на лініі Магілёў—Жлобін), за 107 км ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе (Доўск—Слаўгарад).

Гісторыя Па пісьмовых крыніцах вёска вядомая з 19 стагоддзя як сяленне ў Доўскай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні. З 1880 года працавалі хлебазапасны магазін і вятрак. У 1932 годзе вяскоўцы ўступілі ў калгас. У Вялікую Айчынную вайну ў 1943 годзе нямецкія акупанты спалілі вёску і забілі 3 жыхароў, 19 вяскоўцаў загінулі на фронце. У складзе калгаса імя У. І. Леніна (цэнтр — вёска Балотня).

Насельніцтва 1909 год — 238 жыхароў, 32 двары. 1959 год — 166 жыхароў. 2004 год — 35 жыхароў, 22 гаспадаркі.

Вядомыя асобы Уладзімір Апанасавіч Сцепчанка (1920—1996) — беларускі кіраўнік калгаса, Герой Сацыялістычнай Працы (1966).

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Балатнянскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Рагачоўскага раёна