Эо́л (, Эалай) — персанаж старажытнагрэчаскай міфалогііМифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.2. С.663; Любкер Ф. Реальный словарь классических древностей. М., 2001. В 3 т. Т.1. С.42-44. Хоць яго функцыі блізкія да боскіх, ва ўсіх версіях падкрэсліваецца яго паходжанне ад людзей, таму ён з'яўляецца толькі напаўбогам.
Міфы Сын Пасейдона і Арны (або сын Пасейдона і МеланіпыГігін. Міфы 186), унук старэйшага Эола (паводле іншых, на астравах пасяліўся сын ГіпатаГамер. Адысея X 2; Дыядор Сіцылійскі. Гістарычная бібліятэка V 7, 5; Авідзій. Метамарфозы IV 662). Паводле адной з версій, ускормлены каровайГігін. Міфы 252. паводле іншай, нарадзіўся і быў выгадаваны ў Метапонце, куды бегла яго маці. Калі быў выгнаны, пасяліўся на Эолавых астравах у Тырэнскім моры і заснаваў горад ЛіпараДыядор Сіцылійскі. Гістарычная бібліятэка IV 67, 6. Жонка Кіяна, 6 дабрадзейных сыноўДыядор Сіцылійскі. Гістарычная бібліятэка V 8, 1.
Паводле Гамераўскай «Адысеі» — сын Гіпата, уладар вострава Эоліі, Зеўс зрабіў яго гаспадаром над ветрамі, ён бацька шасці сыноў і столькіх жа дачокГамер. Адысея X 5-6, якія, складаючы шэсць шлюбных пар, вядуць шумнае, поўнае весялосці жыццё ў царскім палацы бацькі.
Паводле Вергілія, Эол жыве на адным з Эолавых астравоў, з'яўляючыся самастойным уладаром паветранай стыхіі.
Эол і Адысей У Эола знайшоў ветлівы прыём падчас сваіх вандровак Адысей, які правёў на Эоліі месяц і пры растанні з царом атрымаў ад яго ў спадарожнікі спрыяльны зефір, а таксама мех са скуры дзевяцігадовага быкаГамер. Адысея X 19, у якім былі зашыты астатнія ветры, са строгім наказам — не адкрываць гэты мех. Спадарожнікі Адысея, мяркуючы, што ў мяшку схаваны скарбы, успаролі яго, — і ветры, вырваўшыся на волю, ізноў збілі Адысея са шляху, прыгнаўшы карабель назад да Эоліі. Гэтым разам Эол адмовіў Адысею ў гасціннасці, калі Адысей стаў другі раз прасіць, Эол прагнаў ягоГамер. Адысея X 60; Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка Э VII 10-11; Гігін. Міфы 125.
Вытлумачэнні Паводле вытлумачэння, навучыў мараплаўцаў, як трымаць курс у вобласці Месінскага праліва, і быў названы царом ветраўПалібій. Усеагульная гісторыя XXXIV 2, 5; Страбон. Геаграфія I 2, 15 (стар.23), са спасылкай на Палібія. Паводле вытлумачэнні, быў астраномамПалефат. Пра неверагоднае 17.
Само імя «Эол» знаходзіцца ў цеснай сувязі з паняццем рухомасці (пар. ), якое характарызавала паветраную стыхію. Паданне пра скураны мех з ветрамі ў ім сустракаецца і ў іншых міфалогіях.
У літаратуры Дзеючая асоба трагедыі Еўрыпіда «Эол, або Канака»Арыстафан. Аблокі 1371; Жабы 850, пра каханне брата і сястры, камедый Антыфана і Эрыфа «Эол», трагедый Лікафрона «Эол» і «Дочкі Эола» (або цёзка). Гл. Нон. Дзеянні Дыяніса IX 87.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Героі старажытнагрэчаскіх міфаў Катэгорыя:Заходняе Міжземнамор’е ў старажытнагрэчаскай міфалогіі Катэгорыя:Адысея