Лю́цынскі паве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пскоўскай і Полацкай губерняў, Полацкага намесніцтва, Беларускай і Віцебскай губерняў, якая існавала ў 1772—1920 гадах. Самы паўночны і самы буйны па плошчы павет Віцебскай губерні. Адзін з трох інфлянцкіх паветаў. Цэнтр — горад Люцын. Плошча павета складала каля 5,2 тыс. км².
Гісторыя Люцынскі павет у складзе Пскоўскай губерні Расійскай імперыі быў утвораны ў 1772 годзе пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай. У 1776 годзе павет быў перададзены ў Полацкую губерню (з 1778 — намесніцтва). У 1796 годзе павет адышоў да Беларускай губерні, а ў 1802 — да Віцебскай.
Пасля заканчэння Першай сусветнай вайны і абвяшчэння незалежнасці Латвіі тэрыторыя павета стала прадметам міждзяржаўных спрэчак. У жніўні 1919 года тагачасны міністр замежных спраў Латвіі Зігфрыд Мееровіц падчас кантактаў з дыпламатамі Беларускай Народнай Рэспублікі ў Рызе абяцаў беларускаму боку перадачу пад кантроль урада БНР Люцынскага, Дрысенскага і Себежскага паветаў пасля іх вызвалення ад бальшавікоў. Аднак пазней латвійскі ўрад палічыў больш перспектыўным вырашаць пытанне межаў з Савецкай Расіяй.
Паводле мірнага дагавора паміж РСФСР і Латвіяй ад 11 жніўня 1920 года Люцынскі павет (разам з Дзвінскім, Ілукштанскім і часткамі Дрысенскага і Себежскага паветаў) цалкам адышоў да Латвіі. У гэтых перададзеных Латвіі паветах пражывала каля 150 тысяч беларусаў. Урад БНР паставіўся да гэтага рашэння без моцнага супраціўлення, улічваючы больш прыязнае стаўленне латышоў да незалежнасці Беларусі ў параўнанні з іншымі суседнімі краінамі. На тэрыторыі Латвійскай Рэспублікі Люцынскі павет быў перайменаваны ў Лудзенскі.
Насельніцтва Па дадзеных перапісу 1897 года, ў павеце пражывала 128,2 тыс. чал.Дадзеныя агульнага перапісу насельніцтва Расійскай імперыі на «Демоскоп Weekly» У тым ліку латышоў — 64,2 %; беларусаў — 20,5 %; рускіх — 7,1 %; яўрэяў — 4,9 %; палякаў — 2,2 %Этнокультурные процессы Белорусского Подвинья (Витебщины) в прошлом и настоящем / А. Вл. Гурко [и др.]; науч. ред. А. Викт. Гурко ; Нац. акад. наук Беларуси, Центр исслед. белорус. культуры, языка и лит., Ин-т этнографии и фольклора имени Кондрата Крапивы. — Минск : Беларуская навука, 2017. С.205. У павятовым горадзе Люцын пражывала 5140 чал.
Адміністрацыйны падзел У 1913 годзе ў склад павета ўваходзіла 16 валасцей: Воласць Валасны цэнтр Балцінаўская акалодак Балцінаў Балоўская акалодак Балоўск Дамапольская в. Бяляўская Зальміуская в. Рогаўка Звірдзінская маёнтак Пагулянкі Істрская м. Старая Слабада Корсаўская акалодак Корсаўка Ляндскаронская в. Полішчына Марыенгаўзенская акалодак Марыенгаўзен Міхайлаўская в. Мярзінка Нерзенская с. Нерза Посіньская с. Посінь Пылдзенская в. Вяжэнкі Рунданская с. Рунданы Эверэмуйжская маёнтак Эверэмуйжа Янавольская с. Брыгі
Сучаснае становішча У цяперашні час тэрыторыя павета (у межах на 1917 г.) уваходзіць у склад Латвіі.
Вядомыя асобы Карл Багдановіч (1864—1947) — расійскі і польскі геолаг і падарожнік. Акадэмік Польскай Акадэміі навук. Мікалай Зарэмба (1821—1879) — расійскі музычны педагог (нарадзіўся ў маёнтку Азупіна) Мікола Панькоў (1911—1995) — беларускі грамадска-культурны дзеяч, выдавец, бібліёграф Ілля Чашнік (1902—1929) — савецкі мастак і дызайнер
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Старыя карты Люцынскага павета на сайце «Литера Ру» Мапа Люцынскага павета (1820) на Radzima.net Праваслаўныя цэрквы Люцынскага павета на сайце Згуртавання беларускай шляхты
Катэгорыя:Паветы Віцебскай губерні Катэгорыя:Паветы Полацкай губерні