Бараво́е (, ) — аграгарадок у Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Бараўскага сельсавета.
Геаграфія Аграгарадок знаходзіцца за 22 км у напрамку на паўднёвы захад ад гарадскога пасёлка Лельчыцы, за 231 км ад Гомеля, за 56 км ад чыгуначнай станцыі Славечна, на аўтамабільнай дарозе . Каля паўднёвай ускраіны аграгарадка працякае рака Літоша і ўпадае ў раку Убарць прыкладна за 500 м ад усходняй ускраіны.
Насельніцтва 1995 год — 1380 жыхароў, 412 двароў.
Культура Захавалася традыцыя пакланення антрапаморфным каменным крыжам. Культ з’яўляецца элементам жаночай субкультурнай рытуальнай традыцыі і рэліктам некалі існаваўшага старажытнага культа жаночых бажаствоў.
Славутасці Свята-Георгіеўская царква (1999), на месцы старога Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан
Страчаная спадчына Царква (XVIII ст.)
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Бараўскі сельсавет (Лельчыцкі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Лельчыцкага раёна