Во́ранаў. Сустракаецца таксама варыянт Во́ранава, н. (, ) — былая вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіла ў склад Грабянёўскага сельсавета.
Гісторыя Па пісьмовых крыніцах вядома з пачатку XX стагоддзя як хутар Лельчыцкай воласці Мазырскага павету, 17 двароў, 137 жыхароў. Перад Вялікай айчыннай вайной — 54 двары, 191 жыхар.
У ліпені 1943 года нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі ўсю вёску і забілі 17 жыхароў.
Адселена ў сувязі з катастрофай на Чарнобыльскай АЭС. На 2006 год вёска з’яўляецца нежылой. 30 верасня 2009 года рашэннем Лельчыцкага раённага Савета дэпутатаў вёска ліквідаваная«Об упразднении сельских населенных пунктов на территории Лельчицкого района». Решение Лельчицкого районного Совета депутатов от 30 сентября 2009 г. № 22-9 .
Вядомыя асобы М. М. Некрашэвіч — генерал-маёр.
Крыніцы
Спасылкі