Вазраждзе́нне (, ) — вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Семукацкага сельсавета. Размешчана за 45 км на паўднёвы захад ад Магілёва, за 9 км ад чыгуначнай станцыі Друць на лініі Магілёў — Асіповічы. Рэльеф раўнінны, на ўсход мяжуе з лесам, на поўнач праходзяць меліярацыйныя каналы, злучаныя з р. Друць (прыток р. Дняпро). Транспартныя сувязі па шашы Бялынічы — чыгуначная станцыя Друць, якая праходзіць непадалёку ад вёскі.

Гісторыя У ліпеня 1922 года тут на былых памешчыцкіх землях узнікла сельскагаспадарчая арцель «Адраджэнне» і пачаў складвацца населены пункт. У 1926 годзе арцель аб’ядноўвала 9 гаспадарак, мелася кузня. З 20 жніўня 1924 года ў Гарадзішчанскім сельсавеце Магілёўскага раёна Магілёўскай акругі (да 26 ліпеня 1930), з 20 лютага 1938 года ў Магілёўскай вобласці, з 24 чэрвеня 1960 года ў Бокатаўскім, з 4 чэрвеня 1965 года ў Семукацкім сельсаветах.

У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 года да 27 чэрвеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Вяскоўцы Ф. А. Краўцоў і П. С. Старавойтаў аказвалі вялікую дапамогу партызанам — рамантавалі вінтоўкі, кулямёты, аднавілі 45-міліметровую гармату, зрабілі аўтамат, выраблялі неабходныя дэталі для стралковай зброі.

У 1990 годзе у складзе саўгаса «Колас» (цэнтр — в. Семукачы). Размяшчалася вытворчая брыгада.

Планіроўка Планіровачна складаецца з кароткай вуліцы, арыентаванай з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Забудавана двухбакова традыцыйнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Насельніцтва XX стагоддзе: 1990 — 24 гаспадаркі, 26 жыхароў. XXI стагоддзе: 2007 — 5 гаспадарак, 7 жыхароў.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Семукацкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Магілёўскага раёна Катэгорыя:Перайменаваныя населеныя пункты Беларусі