Вялі́кае Запато́чча. Сустракаецца таксама варыянт Бальшо́е Запато́чча (, ) — вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Семукацкага сельсавета.

Размешчана за 48 км на паўднёвы захад ад Магілёва і за 4 км ад чыгуначнай станцыі Семукачы на лініі Магілёў — Асіповічы. Рэльеф раўнінна-ўзгорысты. На паўднёвы захад праходзяць меліярацыйныя каналы, злучаныя з ракой Арлянка (прыток р. Друць). Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе і далей па шашы Магілёў — Бабруйск.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае Вядома ў Вялікім Княстве Літоўскім з XVIII стагоддзя. У 1758 годзе — сяло ў Быхаўскім графстве, уласнасць памешчыка.

Пад уладай Расійскай імперыі Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе апынулася ў складзе Расійскай імперыі. У 1897 годзе вёска Запаточча ў Гарадзішчанскай воласці Быхаўскага павета Магілёўскай губерні. Дзейнічалі школа граматы і піцейны дом. Побач знаходзіўся фальварак, дзе меўся вадзяны млын.

Найноўшы час У 1912 годзе адкрыта земская школа, якая размяшчалася ў наёмным памяшканні.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай тэрыторыя абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала яе разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. З 26 красавіка 1919 года ў Гомельскай губерні РСФСР. У сакавіку 1924 года вёску вярнулі БССР.

З 17 ліпеня 1924 года ў Магілёўскім раёне Магілёўскай акругі (да 26 ліпеня 1930), з 20 лютага 1938 года — у Магілёўскай вобласці. У міжваенны час вёска была падзелена на дзве — Вялікае Запаточча і Малое Запаточча. У 1930-я гады вяскоўцы ўступілі ў калгас.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны з ліпеня 1941 да 27 чэрвеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

У 1990 годзе ў складзе саўгаса «Колас» (цэнтр — вёска Семукачы). У 2007 годзе - цэнтр дапаможнай гаспадаркі «Магілёўскай райагратэхнікі».

Планіроўка Планіровачна вёска складаецца з плаўна выгнутай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход і забудаванай двухбакова традыцыйнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. На захадзе — гаспадарчы сектар і сад.

Насельніцтва XVIII стагоддзе: 1758 — 24 двары. 1784 — 23 двары, 219 жыхароў. XIX стагоддзе: 1897 — вёска: 83 двары, 592 жыхары, фальварак: 2 двары, 12 жыхароў. 1909 — вёска: 108 двароў, 770 жыхароў, маёнтак: 1 двор, 6 жыхароў. XX стагоддзе: 1926 — 159 двароў, 963 жыхары. 1990 — 87 гаспадарак, 168 жыхароў. XXI стагоддзе: 2007 — 52 гаспадаркі, 104 жыхары.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Семукацкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Магілёўскага раёна