Цяхці́н або Цехцін (, ) — аграгарадок у Бялыніцкім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Цяхцінскага сельсавета.
Аграгарадок знаходзіцца за 20 км у напрамку на поўдзень ад Бялынічаў, за 60 км ад Магілёва, каля правага берага ракі Друць. Праз Цяхцін пралягае аўтамабільная дарога .
Гісторыя У 1624 годзе ў складзе фундуша нададзены Бялыніцкаму кляштару кармелітаўНГАБ у Мінску, ф. 1731, воп. 1, спр. 59, с. 85.
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала яе разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У сакавіку 1924 года вёску вярнулі БССР, з 17 ліпеня 1924 года ў складзе Бялыніцкага раёна Магілёўскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года), з 20 лютага 1938 года ў Магілёўскай вобласці.
У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 года да 27 чэрвеня 1944 года акупіравана нямецкімі войскамі. У вёсцы базіраваўся нямецкі гарнізон, які быў разгромлены сумесна 121-м і 113-м партызанскімі палкамі.
Да 15 студзеня 1965 года вёска ўваходзіла ў склад Запольскага сельсаветаРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090)..
Насельніцтва 2003 год — 904 жыхары ў 358 дварах.
Гістарычныя і памятныя мясціны Брацкая магіла партызан, загінуўшых у Вялікую Айчынную вайну. Каля аграгарадка знаходзіцца група археалагічных помнікаў эпохі неаліту. Стаянка-1 і стаянка-2 перыяду позняга неаліту, за 0,2 км на паўночны ўсход ад аграгарадка — . Селішча (1-е тысячагоддзе н.э.), на заходняй ускраіне могільніка — . Вядомыя асобы Рыгор Кастусёў (нар. 1957) — беларускі палітык. Юрый Аляксандравіч Лобач (нар. 1963) — беларускі палітык.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Цяхцінскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Бялыніцкага раёна