Заазе́р’е. Сустракаецца таксама варыянт Зазе́р’е (, ) — вёска ў Бялыніцкім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Машчаніцкага сельсавета.
Геаграфія На рацэ Кляве каля возера Заазерскага.
Гісторыя У 1676 годзе згадваецца як вёска ў Аршанскім павеце Вялікага Княства ЛітоўскагаLVIA, f. 11, ap. 1, b. 747.
Да 15 студзеня 1965 года вёска ўваходзіла ў склад Машчаніцкага сельсаветаРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090)., да 22 лютага 2012 года — у склад Эсьмонскага сельсаветаРешение Могилевского областного Совета депутатов от 22 февраля 2012 г. № 14-10 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области .
Славутасці Археалагічныя помнікі: Гарадзішча (V стагоддзе да н.э. — V стагоддзе н.э.) — . Курган перыяду ранняга сярэднявечча (X—XIII стагоддзі), размешчаны ва ўрочышчы Дубравы, за 0,8 км на поўнач ад в. Заазер’е — . Курганны могільнік-1, курганны могільнік-2 і курганны могільнік-3 перыяду ранняга сярэднявечча, размешчаныя на левым беразе р. Можа, на паўночны захад ад в. Заазер’е (X—XIII стагоддзі) — . Каменны крыж — . Брацкая магіла. Брацкая магіла партызан.
Галерэя
Вядомыя асобы Мікола Цэлеш (1900 — пасля 1976) — беларускі пісьменнік.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Машчаніцкі сельсавет (Бялыніцкі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Бялыніцкага раёна