Пільшы́чы (, ) — вёска ў Бялыніцкім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Цяхцінскага сельсавета. Размешчана за 19 км на поўдзень ад Бялынічы, за 11 км ад чыгуначнай станцыі Друць на лініі Магілёў—Асіповічы, за 71 км ад Магілёў, на аўтадарозе Бялынічы—Быхаў. На ўсходзе цячэ рака Друць (басейн ракі Дняпро), на поўдні - рака Вядзерка (прыток Друці), на захадзе мяжуе з лесам. За 0,4 км на поўдзень ад вёскі, на правым беразе ракі Друць, захаваўся курганны могільнік (76 насыпаў), які сведчыць аб засяленні тутэйшых месцаў у далёкай старажытнасці.

Да 15 студзеня 1965 года вёска ўваходзіла ў склад Запольскага сельсаветаРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090)..

Гісторыя XIX стагоддзе Па рэвізскіх матэрыялах 1858 года ў вёсцы было 51 жыхар мужчынскага полу, у Быхаўскім павеце Магілёўскай губерні. У 1880 годзе — 27 двароў, 185 жыхароў. Апрача земляробства частка вяскоўцаў займалася бандарным і сталярным промысламі. Паводле перапісу 1897 года ў Гарадзішчанскай воласці Быхаўскага павета Магілёўскай губерні было 34 двары, 263 жыхары. Меліся вадзяны млын, вінная крама.

XX стагоддзе У 1909 годзе — 46 двароў, 324 жыхары. У 1910 годзе адкрыта школа, якая размяшчалася ў наёмнай хаце. З лютага да кастрычніка 1918 года вёска акупіравана германскімі войскамі. У школе, якой быў выдзелены нацыяналізаваны будынак, навучаліся ў 1925 годзе 4 хлопчыкі і дзяўчынкі. Працавалі хата-чытальня і гурток па ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослых. У 1931 годзе арганізаваны калгас імя М. І. Калініна. У 1940 годзе — 86 двароў, 417 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну з 4 ліпеня 1941 года да 29 ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У наваколлі дзейнічаў партызанскі атрад імя Грышына. У студзені 1942 года акупанты спалілі 85 двароў, загубілі 35 жыхароў. У 2 брацкіх магілах на вясковых могілках пахаваны 14 воінаў і 7 партызан, загінуўшых у баях за вызваленне вёскі. На франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 35 вяскоўцаў. Паводле перапісу 1959 года — 264 жыхары, у 1970 годзе — 213 жыхароў. У 1986 годзе — 158 жыхароў, у складзе саўгаса «Друць» (цэнтр — в. Цяхцін), меліся клуб, магазін. У 2002 годзе — 69 гаспадарак, 87 жыхароў.

Насельніцтва XIX стагоддзе: * 1858 год — 51 жыхар мужчынскага полу * 1880 год — 185 жыхароў * 1897 год — 263 жыхары XX стагоддзе: * 1909 год — 324 жыхары * 1940 год — 417 жыхароў * 1959 год — 264 жыхары * 1970 год — 213 жыхароў * 1986 год — 158 жыхароў XXI стагоддзе: * 2002 год — 87 жыхароў * 2007 год — 85 жыхароў

Планіроўка Планіроўка лінейная. Галоўная вуліца мае шыротную арыентацыю. Паралельна да яе праходзіць кароткая вуліца. Забудова двухбаковая, драўляная, з прысядзібнымі ўчасткамі.

Славутасць

Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча (X–XIII стагоддзі), 1 км на паўднёвы ўсход ад вёскі, урочышча Скапцы — .

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Цяхцінскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Бялыніцкага раёна