Вяжы́шча (, , польск. гіст.: Wieziscze) — вёска ў Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Соржыцкага сельсавета.

Вёска Вязішча (Wieziscze) пазначана на карце Станіслава Пахалавецкага 1579 года. У XVII стагоддзі вядома як Вежышча ці Вяжышча. Была прыстанню на Дзвіне, прыпынкам паміж Полацкам і Віцебскам, выхадам па прытоках да Астроўна, Сянна, Лепеля, адкуль была перавалка тавару да Талачына і Друці, або адразу да Оршы і Дняпра. Да канца XVIII стагоддзя Вяжышча бала шляхецкай вёскай у Полацкім ваяводстве. Пасля 1-га падзелу мяжа паміж Рэччу Паспалітай і Расіяй праходзіла праз гэтую тэрыторыю.

Пасля падзелаў вёска ў Бешанковіцкай воласці Лепельскага павета Віцебскай губерні Расійскай імперыі. Маёнтак Вяжышча належаў Скіўскім. У вёсцы была праваслаўная прыходская царква Перамянення Гасподняга Полацкай епархіі.

У міжваенны перыяд вёска ў складзе Савецкай Расіі, з 1924 года — у складзе БССР.

Да 9 ліпеня 1965 года ў складзе Астровенскага сельсаветаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 ліпеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 25 (1105)..

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Соржыцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Бешанковіцкага раёна