Гняздзі́лава (, ) — вёска ў Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Соржыцкага сельсавета.
Да 9 ліпеня 1965 года вёска ўваходзіла ў склад Астровенскага сельсаветаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 ліпеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 25 (1105)..
Славутасць
Мемарыяльны комплекс з памятным знакам на месцы злучэнні войск 39-й арміі 3-га Беларускага фронту і 43-й арміі 1-га Прыбалтыйскага фронту 25 чэрвеня 1944 года падчас аперацыі «Баграціён». Размешчаны за 500 метраў на паўднёвы ўсход ад Гняздзілава, справа пры дарозе Віцебск— Бешанковічы (1966; рэканструкцыя ў 2023). Скульптар — А. М. Гвоздзікаў, архітэктары — А. Д. Міхайлюкоў, Г. С. Арлоўскі). Памятны знак на месцы фарсіравання Дзвіны, усталяваны ў 1970 годзе на левым беразе за 90 м ад зрэзу вады Дзвіны.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Соржыцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Бешанковіцкага раёна