Гідры́ла, Вадзяніца (Hydrilla) — род кветкавых раслін сямейства . Вядомы 1 від — .

Апісанне Шматгадовая, паглыбленая ў ваду двухдомная травяністая расліна (знешне нагадвае эладэю), з тонкім доўгім галінастым сцяблом даўжынёй ад 15 см да 3 м. Міжвузеллі падоўжныя, галіны рэдкія. Лісце лінейнае, ланцэтападобнае, эліптычнае або яйкападобнае, па 3—8 у кальчаках, з вострай верхавінкай, па краі востра пілавата-зубчастае; у пазухах лісця па 2 махрыста-зубчастыя лускавінкі. Кветкі дробныя, адзіночныя, раздзельнаполыя. Чашачка з 3 зеленавата-бурых лісцікаў. Тычынкавыя кветкі зеленавата-белыя, песцікавыя — белавата-плевачныя. Плод — ягадападобны.

Пашырэнне Пашырана пераважна ў тропіках і субтропіках Еўропы, Азіі, Афрыкі і Аўстраліі. На тэрыторыі Беларусі знаходзіцца ў асобных лакалітэтах і астраўных участках росту на мяжы еўрапейскага фрагмента арэала, як заносная або рэліктавая расліна знойдзена ў азёрах Віцебскай вобласці. Месцы росту: азёры, пераважна мезатрофныя, з сярэдняй ступенню мінералізацыі вады, на пясчаных і глеістых грунтах на глыбіні 150—200 см. Утварае зараснікі або расце адзіночнымі экземплярамі.

Асаблівасці біялогіі Цвіце рэдка. Размнажэнне, у асноўным, вегетатыўнае. Тычынкавыя кветкі нярэдка ўсплываюць, перамяшчаюцца ветрам і плынню па вадаёму, што садзейнічае перакрыжаванаму апыленню.

Выкарыстанне Дэкаратыўная расліна. Добры корм для рыб і вадаплаўных птушак.

Літаратура Вынаеў Г. Гідрыла //  — С. 57. Гідрыла кальчаковая // Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-095-5

Спасылкі

Катэгорыя:Жабнікавыя Катэгорыя:Водныя расліны Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны Катэгорыя:Інвазіўныя віды раслін Катэгорыя:Манатыпныя роды раслін