Падмесячная сфера — адна з канцэпцый старажытнагрэчаскай астраноміі, апісаная ў працах АрыстоцеляAristotle, Ethics (1974) p. 357-8. Абазначае вобласць геацэнтрычнай сістэмы свету, размешчаную ніжэй Месяца, якая складаецца з чатырох стыхій -- зямлі, вады, паветра і агнюStephen Toulmin, Night Sky at Rhodes (1963) p. 38 and p. 78, і схільная да пастаянных змяненняў, у адрозненне ад нязменнай сферы эфіру, якая цягнецца ад Месяца да меж сусвету, і ў якой змешчаны планеты і зоркіC. C. Gillespie, The Edge of Objectivity (1960) p. 14.
Эвалюцыя канцэпцыі Канцэпцыю падмесячнай сферы першапачаткова сфармулявалі Платон і АрыстоцельGillespie, p. 13-5, іх ідэі ляжалі ў парадыгме геацэнтрычнай сістэмы свету. У Сярэднявеччы арыстоцелеўскія ідэі развіваў АвіцэнаJ. J. E. Garcia, Individuation in Scholasticism (1994) p. 41. Сярэдневяковы схаласт Фама Аквінскі, адзначаў розніцу паміж нябеснай і падмесячнай сферамі ў сваёй працы Сума тэалогіі, а таксама згадваў, што Цыцэрон і Лукан усведамлялі межы паміж Прыродай і Небам, падмесячнай і эфірнай сфераміW. Hooper, C. S. Lewis (1996) p. 529-31. Вынікам гэтага стала сярэдневяковае ўяўленне пра, паводле К. С. Льюіса, «„вялікі падзел“ … паміж эфірам і паветрам, „небам“ і „прыродай“, царствам багоў (ці анёлаў) і царствам дэманаў, царствам неабходнасці і спалучанасці, нятленным ды тленным».
Распрацоўка Капернікам геліяцэнтрычнай сістэмы свету нанесла сур’ёзны ўдар па канцэпцыі падмесячнай сферы. Назіранні Ціха Брагэ звышновай зоркі і камет у нібыта нязменнай сферы эфіру канчаткова падарвалі арыстоцелеўскія ўяўленні<ref>R. Curley, Scientists and Inventors of the Renaissance (2012) p. 6-8</ref>. Томас Кун прыводзіць крушэнне канцэпцыі падмесячнай сферы як навочны прыклад з’яўленне новых магчымасцей, якія ўзнікаюць пры змене навуковай парадыгмыThomas S. Kuhn, The Structure of Scientific Revolutions (1970) p. 116-7.
У мастацкай літаратуры Дантэ ў «Боскай камедыі» змяшчае гару Чысцілішча вышэй за падмесячную сферу, таму яе схілы не падвержаны прыродным змяненнямDante, Purgatory (1971) p. 235.
Літаратура J. Barnes, Aristotle (1982) M. A. Orr, Dante and the Medieval Astronomers (1956) Thomas Kuhn, The Copernican Revolution'' (1957)
Спасылкі The Geocentric or Ptolemaic Notion of the Universe
Катэгорыя:Гісторыя астраноміі Катэгорыя:Гісторыя астралогіі