Вайна за польскую спадчыну — вайна паміж Расіяй, Аўстрыяй і Саксоніяй з аднаго боку, і Францыяй з другога ў 1733—1735 гадах.
Прычынай былі выбары польскага караля пасля смерці Аўгуста II (1733). Францыя падтрымлівала кандыдатуру Станіслава Ляшчынскага, цесця Людовіка XV, які раней ужо займаў польскі сталец падчас Паўночнай вайны 1700—1721 гадоў, Расія і Аўстрыя — саксонскага курфюрста Фрыдрыха Аўгуста II, сына нябожчыка караля. Перамагла антыфранцузская кааліцыя.
Паводле Венскага міра 1738 года курфюрст Фрыдрых Аўгуст быў прызнаны польскім каралём як Аўгуст III, а Ляшчынскі атрымаў герцагства Латарынгскае; у абмен Францыя прызнала Прагматычную санкцыю, паводле якой пераемніцай імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Карла VI у спадчынных уладаннях прызнавалася яго дачка Марыя Тэрэзія, а імператарам павінен быў стаць яе муж Франц I Стэфан, які адмовіўся ад спадчыннай Латарынгіі на карысць Станіслава Ляшчынскага.
Літаратура Beyrich R. Kursachsen und die polnische Thronfolge 1733-36. — Lpz., 1913. Carre H. L’héroique aventure du comte de Plélo et l’expédition de Dantzig. — Paris, 1946. Massuet P. Histoire de la dernière guerre et des négotiations pour la paix, V. 1-2. — Amsterdam, 1736-37. Rostworowski E. O polska korone. Politika Francji w latach 1725—1733. — Wr.-Kr., 1958. Strobl W. Österreich und der polnische Thron 1733. — W., 1950.
Катэгорыя:Гісторыя Польшчы Катэгорыя:Войны Аўстрыі Катэгорыя:Войны Францыі Катэгорыя:Войны Расійскай імперыі Катэгорыя:Войны Саксоніі Катэгорыя:Руска-польскія войны Катэгорыя:Войны XVIII стагоддзя Катэгорыя:1733 год у Еўропе Катэгорыя:Войны за спадчыны Катэгорыя:1734 год у Еўропе Катэгорыя:1735 год у Еўропе Катэгорыя:Канфлікты 1733 года Катэгорыя:Канфлікты 1734 года Катэгорыя:Канфлікты 1735 года