Герб Мінска — змяшчае выяву ўшэсця Багародзіцы, яе постаць у чырвона-фіялетавым адзенні на срэбным воблаку ўзносяць на неба два анёлы і над імі два херувімы. Герб нададзены гораду ў 1591 годзе. Паводле падання, абраз Ушэсця Багародзіцы прыплыў у горад уверх па цячэнню Свіслачы з Кіева, разбуранага татарамі.
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Яшчэ ў першым прывілеі на Магдэбургскае права Менску, выдадзеным каралём і вялікім князем Аляксандрам 14 сакавіка 1499 года, агаворвалася, што месцічы «на месцу годнам маюць справіці ратуш… на ратушу, маюць меці бочку мерную і медніцу з знаменем мескім». У наступным прывілеі караля і вялікага князя Жыгімонта Аўгуста таксама ўпамінаецца «знаменне мескае», аднак яго выгляд дагэтуль дакладна не вядомы.
12 студзеня 1591 году выйшаў чарговы вялікакняжскі прывілей, у першай частцы якога тлумачыліся прычыны яго надання. У ім гаворыцца, што мяшчане «места… меньскага» мелі з даўніх часоў «герб на пячаць мескую», які быў у першым прывілеі, у якім «герб мескі апісан і вымалеван быў», згарэў пры пажары ў менскім замку, у сувязіз чым месцічы «невядомасцю сваею і да таго часу да ўжывання ўласнага гербу прыйці ня могучы, уніжоне прасілі нас, гаспадара, абыхма ім, аб’ясняючы і ва ўжывання прыводзячы герб на іх пячаць мескую надалі…». Далей ішоў пераказ зместу папярэдніх прывілеяў і толькі ў канцы гаварылася «Ку таму, паказуючы ім у том ласку нашу гаспадарскую, ку аздобе і ўчціваму захаваньню таго места нашага Меньскага надаем ім на герб да пячаці мескае на ратуш фіґуру ўнебаўзяцьця панны Марыі, і ў сем лісьце нашам вымалеваці есьма тую фігуру вялелі… каторае ўжо ані за герб у пячаці мескай вечне ўжываці… маюць».
Гарадскія ўлады Менску ў XVI—XVIII стагоддзях карысталіся не менш як пяццю рознымі пячацямі, на чатырох з якіх ужываўся гарадскі герб. Стыль і тлумачэнне выявы гарадскога герба, таксама ягоная мова і змест легенды на пячацях залежалі ад агульнапалітычных фактараў таго або іншага перыяду, прытым сама ідэя герба і яго змест заставаліся без зменЦітоў А. Сімвалы горада і Менскага ваяводства: Пячаткі і герб // С. 216.
Пад уладай Расійскай імперыі
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай у студзені 1793 году Мінск апынуўся ў складзе Расійскай імперыі. 22 студзеня 1796 года, загадам імператрыцы Кацярыны II быў «пакінуты» герб Мінска «без змены: а для абазначэння далучэння і падданства гэтага краю да Расійскай імперыі, малюецца Дзяржаўны герб, гэта значыць, двухгаловы арол, на грудзі ж яго пакладзены герб Мінска».
Найноўшы час
Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі за савецкім часам герб не выкарыстоўваўся.
5 верасня 1991 года гарадскія ўлады пацвердзілі гістарычны герб местаРашэнне Мінскага гарадскога Савета народных дэпутатаў ад 5 верасня 1991 г. № 167 «Аб гербе г. Мінска і аб вяртаньні гораду яго гістарычнай назвы Менск». Герб і сцяг Мінска зацверджаныя рашэннем Мінскага гарадскога Савета народных дэпутатаў ад 27 сакавіка 2001 года № 160 «Аб зацвярджэнні палажэння аб гербе горада Мінска і палажэння аб сцягу горада Мінска».
У працы па рэканструкцыі гістарычнага герба прымалі ўдзел М. М. Елінская, Р. С. Жаўняркевіч, С. Я. Рассадзін.
Апісанне Барочны шчыт, у блакітным полі якога выява Маці Божай на срэбным воблаку ў чырвона-сінім адзенні, два анёлы і два херувімы«Об утверждении Положения о гербе города Минска и Положения о флаге города Минска», 27.03.2001 г..
Крыніцы
Гл. таксама Гербы гарадоў Беларусі Сцяг Мінска
Літаратура
Мінск Катэгорыя:Мінск Катэгорыя:Гербы паводле алфавіта Катэгорыя:З’явіліся ў 1591 годзе Катэгорыя:XVI стагоддзе ў Мінску Катэгорыя:З’явіліся ў 2001 годзе Катэгорыя:2001 год у Мінску