22-я гвардзейская цяжкая бамбардзіровачная авіяцыйная Данбаская Чырванасцяжная дывізія, авіяцыйная дывізія Далёкай авіяцыі Расіі ў складзе 37-й паветранай арміі вярхаўнага галоўнага камандавання. Камандаванне дывізіі знаходзіцца на авіябазе Энгельс.
У склад дывізіі ўваходзяць: 121-ы гвардзейскі Севастопальскі цяжкабамбардзіровачны авіяполк (самалёты ТУ-160, авіябаза Энгельс); 184-ы цяжкабамбардзіровачны авіяполк (самалёты ТУ-95МС, авіябаза Энгельс); 52-і цяжкабамбардзіровачны авіяполк (самалёты ТУ-22М, авіябаза Шайкоўвка); 840-ы цяжкабамбардзіровачны авіяполк (самалёты ТУ-22М, авіябаза Сольцы).
Катэгорыя:ВПС СССР падчас Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Ваенна-паветраныя сілы СССР Катэгорыя:Дывізіі СССР Катэгорыя:Савецкая гвардыя Катэгорыя:Дывізіі Расіі Катэгорыя:ВПС Расіі Катэгорыя:Воінскія часці, узнагароджаныя ордэнам Чырвонага Сцяга