Ту́лаваРапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Віцебскай вобласці / Рэд. П. П. Шуба. — Мн.: Навука і тэхніка, 1977. — 504 с. () — аграгарадок (да 2009 — вёска) у Тулаўскім сельсавеце Віцебскага раёна Беларусі. За 7 км на ўсход ад Віцебска. Цэнтр сельсавета. Па паўночнай ускраіне паселішча цячэ рака Віцьба. За 1 км на паўночны ўсход размешчана вадасховішчы Тулава. У Тулаве знаходзіцца Камунальнае ўнітарнае вытворчае сельскагаспадарчае прадпрыемства «Эксперыментальная база „Тулава“» (адкрыта ў 1956 годзе як Віцебская сельскагаспадарчая доследная станцыя). На ўсходняй ўскраіне размешчана траса для правядзення спаборніцтваў па мота- і аўтакросе.

Гісторыя Вядома з 1503 года як цэнтр воласці Віцебскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, належала князёўне Г. ЖылінскайЛюбавский, М. Областное деление и местное управление Литовско-Русского государства ко времени издания первого Литовского Статута: исторические очерки / Соч. Матвей Любавский. — М.: Университетская типография, 1892. — , VI, VIII. — С. 249.. У пачатку XVII ст. уласнасць князя Я. Агінскага, з 1628 — яго жонкі, пасля І. Бялыніцкага-Бірулі. 3 1634 года вядома Дабравешчанская царква. Пасля 1-га падзела Рэчы Паспалітай ў 1772 годзе, у складзе Расійскай імперыі, у Віцебскім павеце.

У 1-й палове XIX ст. — маёнтак, уласнасць Цеханавецкіх. У сярэдзіне XIX ст. меліся вадзяны млын, вінакурня, 4 карчмы. У 1878 г. у Бабінавіцкай воласці Віцебскага павета. У пачатку XX ст. фальварак Тулава належаў А. Гяцэвічу і ўключаў ў сябе 3 двары і 27 жыхароў, засценак Тулава (15 жыхароў і 1 двор) — Яцкевічу.

3 20 жніўня 1924 г. Тулава ў Ялагінскім сельсавеце Віцебскага раёна. У 1941 г. у вёсцы 103 двары. У верасні—снежні 1941 г. каля вёскі ў Ілаўскім (Тулаўскім) яры нямецкія акупанты расстралялі яўрэйскае насельніцтва горада (да 20 тыс. чал.). У лютым 1944 г. нямецкія акупацыйныя ўлады спалілі 102 двары, загубілі 13 жыхароў, 13 чалавек вывезлі ў Германію. 3 16 верасня 1954 г. Тулава ў Бабініцкім сельсавеце. Цэнтр эксперыментальнай базы «Тулава».

3 26 красавіка 1991 г. — цэнтр асобнага сельсавета. У 2011 г. частка аграгарадка (Тулава-2) увайшла ў склад Віцебска.

Насельніцтва 518 рэвізскіх душ (1834) 408 жыхароў (1941) 1840 жыхароў (2000) 1792 жыхара (2011)

Інфраструктура У аграгарадку дзейнічае Віцебскі раённы цэнтр культуры і творчасці, бібліятэка, дашкольная ўстанова, фельчэрска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі «Белпошта».

Памятныя мясціны Памятны знак на месцы расстрэлаў яўрэяў Віцебска.

Вядомыя асобы Геранім Францавіч Марцінкевіч (1816—1864) — паэт, празаік і драматург.

Крыніцы

Літаратура Віталёва, В. Тулава / Валянціна Віталёва // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — С. 538. — ISBN 985-11-0214-8.

Катэгорыя:Тулаўскі сельсавет (Віцебскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Віцебскага раёна