Дра́жна (, ) — аграгарадок у Старадарожскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Дражнаўскага сельсавета.

Геаграфія Аграгарадок знаходзіцца за 18 км у напрамку на поўнач ад горада Старыя Дарогі, за 130 км ад Мінска, на аўтамабільнай дарозе .

Гісторыя

У 1924—1940 гадах цэнтр Дражненскага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета БССР от 23 июня 1940 г. Об образовании в составе Стародорожского района, Минской области, Залужского и Пастовичского сельсоветов // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с., у 1940—1954 гадах у складзе Падарэскага сельсавета, з 16 ліпеня 1954 года цэнтр Дражнаўскага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с..

У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была месцам неаднаразовых баявых сутычак. 15 студзеня 1943 года адбыўся бой 3-га батальёна пяхотнага грэнадзёрскага вучэбнага 635-га палка з 600 савецкімі партызанамі, у якім загінула 29 партызан і мноства параненыхНацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. — Ф. 1440. — Воп. 3. — EX 989. — Л. 49—50.. 15 красавіка 1943 года вёска была спалена савецкімі партызанамі (2-я Мінская партызанская брыгада). Было спалена 37 хат, партызаны забілі 25 чалавек (15 жанчын і дзяцей)В деревне Дражно Стародорожского района установлен крест в память о мирных жителях, уничтоженных партизанами // TUT.BY .

Насельніцтва 1997 год — 459 жыхароў, 216 двароў.

Вядомыя асобы Міхаіл Уладзіміравіч Дражын (нар. 1951) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Уладзімір Несцеравіч Дражын (нар. 1947) — беларускі дзяржаўны дзеяч і дыпламат.

Памятныя мясціны Шасціканцовы крыж, устаноўлены побач з каталіцкімі могілкамі вёскі Дражна ў памяць жыхароў вёскі, забітых або спаленых партызанамі ў сваіх дамах. Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Как партизаны стреляли, резали и заживо сжигали мирных жителей // БДГ Деловая Газета В деревне Дражно Стародорожского района установлен крест в память о мирных жителях, уничтоженных партизанами // TUT.BY

Катэгорыя:Дражнаўскі сельсавет (Старадарожскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Старадарожскага раёна