Міхаіл Шыбун (нар. , Малеч, Бярозаўскі раён) — беларускі футбаліст, паўабаронца салігорскага «Рэспекта».

Клубная кар’ера Выхаванец бярозаўскай ДЮСШ-1, з 2012 года пачаў выступаць за дубль салігорскага «Шахцёра» у якасці паўабаронцы. Перад сезонам 2015 стаў трэніравацца таксама з асноўным складам. 19 красавіка 2015 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену на 70-й хвіліне матча супраць мазырскай «Славіі» (1:1). Пазней яшчэ некалькі разоў выйшаў на замену, а ў другой палове сезона 2015 выступаў толькі за дубліруючы склад.

Сезон 2016 распачаў у дублі, але потым стаў прыцягвацца да асноўнай каманды, часам выхадзіў у стартавым складзе. Усяго за асноўную каманду правёў 9 матчаў (5 — у чэмпіянаце Беларусі, 1 — у Кубку Беларусі і 3 — у Лізе Еўропы). У першай палове сезона 2017 тройчы з’явіўся на полі ў асноўнай камандзе (1 — у чэмпіянаце Беларусі, 2 — у Кубку). У ліпені 2017 года быў аддадзены ў арэнду клубу «Гарадзея» да канца сезона«Городея» арендовала Шибуна у «Шахтера». У «Гарадзеі» стаў іграком стартавага складу.

У студзені 2018 года вярнуўся з арэнды ў «Шахцёр»Шибун, Шидловский и Якубович покидают "Городею", а ў лютым падоўжыў кантракт з салігорскім клубам да канца 2019 года"Шахтер" продлил контракты с Шибуном и Садовским. У сезоне 2018 нерэгулярна з’яўляўся ў складзе, часцей заставаўся на лаўцы запасных, але часам выхадзіў у стартавым складзе. У гэты час пачаў выкарыстоўвацца ў якасці абаронцы (да таго гуляў на пазіцыі паўабаронцы).

Да сезона 2019 пачынаў рыхтавацца з «Шахцёрам», а ў сакавіку 2019 года быў аддадзены ў арэнду жодзінскаму «Тарпеда-БелАЗ»"Торпедо-БелАЗ" арендовал у "Шахтера" защитника. У складзе жодзінцаў выступаў у асноўным за дубль, у асноўнай камандзе правёў на полі адзін тайм. У ліпені 2019 года арэнда датэрмінова была скасавана, і абаронца вярнуўся ў «Шахцёр»Защитник "Шахтера" Шибун досрочно вернулся из аренды в "Торпедо-БелАЗ". Неўзабаве на правах арэнды далучыўся да «Мінска»"Шахтер" отдал Шибуна в аренду "Минску", дзе спачатку прыцягваўся да асноўнай каманды, але пазней стаў заставацца на лаўцы запасных, гуляў за дубль.

У студзені 2020 года па пагадненні бакоў пакінуў «Шахцёр»"Шахтер" расстался с Шибуном і ў хуткім часе стаў іграком «Гарадзеі»Шибун перешел в "Городею". У сезоне 2020 пераважна выхадзіў на замену, з ліпеня па верасень трывала з’яўляўся ў стартавым складзе.

У студзені 2021 года праходзіў прагляд у мазырскай «Славіі», але беспаспяхова. У лютым стаў трэніравацца з «Крумкачамі» і неўзабаве падпісаў кантрактШибун и Колтыгин стали игроками НФК "Крумкачы". Замацаваўся ў асноўным складзе сталічнай каманды, з 8 галамі стаў адным з найлепшых бамбардзіраў «Крумкачоў» у сезоне.

У студзені 2022 года стаў трэніравацца з «Мінскам» і неўзабаве падпісаў кантракт"Минск" взял Шибуна и определился со спаррингами. На полі з’яўляўся рэдка, выходзячы на замену. У ліпені 2022 года па пагадненні бакоў пакінуў сталічны клуб"Минск" расстался с Шибуном і хутка далучыўся да петрыкаўскага «Шахцёра»Шибун перешел в петриковский "Шахтер". Пакінуў петрыкаўскі клуб у студзені 2023 года.

Сезон 2023 пачаў у складзе салігорскага «Рэспекта» ў Другой лізе.

Міжнародная кар’ера Выступаў за юнацкую і юніёрскую зборныя ў кваліфікацыйных раўндах чэмпіянату Еўропы. 15 красавіка 2015 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы з юніёрскай зборнай Украіны.

Дасягненні Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2016, 2018 Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2015

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2012 дубль Шахцёр (Салігорск) 6 0 2013 дубль Шахцёр (Салігорск) 30 0 2014 дубль Шахцёр (Салігорск) 28 1 2015 Д1 Шахцёр (Салігорск) 4 0 2016 Д1 Шахцёр (Салігорск) 5 0 2017 (1) Д1 Шахцёр (Салігорск) 1 0 2017 (2) Д1 Гарадзея 13 1 2018 Д1 Шахцёр (Салігорск) 11 1 2019 (1) Д1 Тарпеда-БелАЗ 1 0 2019 (2) Д1 Мінск 5 0 2020 Д1 Гарадзея 25 1 2021 Д2 Крумкачы 29 8 2022 (1) Д1 Мінск 4 0 2022 (2) Д2 Шахцёр (Петрыкаў) 3 0

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск Катэгорыя:Ігракі ФК Гарадзея Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Крумкачы Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Петрыкаў Катэгорыя:Ігракі ФК Рэспект Салігорск