Раман Грыбоўскі (нар. , ) — беларускі футбаліст, нападнік магілёўскага «Дняпра».

Клубная кар’ера Пачынаў займацца футболам у родным Магілёве, пазней вучыўся ў мінскім РДВАР. З 2012 года выступаў за дубль «Белшыны». 5 ліпеня 2014 года дэбютаваў у асноўнай камандзе бабруйчан, выйшаўшы на замену на 79-й хвіліне ў матчы супраць «Слуцка» (0:1).

У сезоне 2015 працягваў выступаць за дубль, але стаў часцей з’яўляцца ў асноўным складзе, шэсць разоў выйшаў на замену ў матчах Вышэйшай лігі.

З лютага 2016 года знаходзіўся на праглядзе ў магілёўскім «Дняпры». 11 сакавіка 2016 года падпісаў кантракт з клубам. Па выніках сезона 2016 дапамог магіляўчанам вярнуцца ў Вышэйшую лігу. У лютым 2017 года стала вядома, што Грыбоўскі пакідае «Дняпро».

У лютым 2017 года праходзіў прагляд у «Нафтане», але не падышоў. У сакавіку прыбыў у стан «Ліды» і неўзабаве падпісаў кантракт. Па выніках сезона 2017 з 8 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды.

У студзені 2018 года накіраваўся на прагляд у мінскі «Прамень». У лютым 2018 года пакінуў «Ліду» і пазней падпісаў кантракт са сталічным клубам. Замацаваўся ў якасці асноўнага нападніка мінчан, з 6 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды ў сезоне.

У пачатку 2019 года ў сувязі з пераездам «Промня» ў Магілёў і аб’яднаннем з мясцовым «Дняпром» стаў іграком аб’яднанай каманды, якая атрымала назву «Дняпро». Пачынаў сезон 2019 у аснове магіляўчан, аднак у красавіку атрымаў траўму, вярнуўся на поле ў ліпені. Хутка замацаваўся ў стартавым складзе, але не выратаваў каманду ад вылету з Вышэйшай лігі.

У студзені 2020 года праходзіў прагляд у казахстанскім клубе «Кызыл-Жар», аднак бакі не дамовіліся аб умовах. У лютым стаў трэніравацца з «Мінскам» і неўзабаве падпісаў кантракт. У сезоне 2020 трывала з’яўляўся ў стартавым складзе мінчан.

У студзені 2021 года праходзіў прагляд у гродзенскім «Нёмане» і неўзабаве афіцыйна стаў іграком каманды. У пачатку сезона 2021 з-за траўм не меў трывалага месца ў аснове, а з ліпеня замацаваўся ў стартавым складзе, з 7 галамі стаў найлепшым бамбардзірам «Нёмана» ў сезоне. У лютым 2022 года падоўжыў кантракт з гродзенскім клубам. Сезон 2022 амаль поўнасцю прапусціў з-за траўмы, у 2023 годзе вярнуўся на поле, выхадзіў на замены.

У студзені 2024 года перайшоў у мазырскую «Славію». У ліпені 2024 года пакінуў клуб і неўзабаве далучыўся да магілёўскага «Дняпра».

Міжнародная кар’ера У 2011—2012 гадах выступаў за юнацкую зборную Беларусі ў кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы.

Дасягненні Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2023

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубМатчыГалы 2013 дубль Белшына 17 1 2014 Д1 Белшына 1 0 2015 Д1 Белшына 6 0 2016 Д2 Дняпро 23 2 2017 Д2 Ліда 27 8 2018 Д1 Прамень 26 5 2019 Д1 Дняпро 17 6 2020 Д1 Мінск 27 6 2021 Д1 Нёман 22 7 2022 Д1 Нёман 3 1 2023 Д1 Нёман 13 1 2024 (1) Д1 Славія 10 0

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Магілёў Катэгорыя:Ігракі ФК Ліда Катэгорыя:Ігракі ФК Прамень Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Нёман Гродна Катэгорыя:Ігракі ФК Славія Мазыр