Спеўны Сход — гэта грамадская ініцыятыва, накіраваная на тое, каб любы чалавек, незалежна ад наяўнасці ў яго музычнай адукацыі мог навучыцца спяваць беларускія песні.

Гісторыя Ідэя стварэння Спеўных Сходаў належыць Сяржуку Доўгушаву. Сярэдняя колькасць удзельнікаў складае каля 100 чалавек, максімальная — каля 500 чалавек (фестываль «Вольнае паветра»). Да студзеня 2017 года галоўным каардынатарам праекта быў Аляксей Чубат.

З 2017 года кіраўніком Спеўнага сходу з’яўляецца Сяржук Доўгушаў. У гэтым годзе быў выдадзены адмысловы спеўнік Спеўнага Сходу, дзе былі сабраныя тэксты песняў, што спяваліся за некалькі год працы праекту.

Праграма Кожны Спеўны Сход пачынаецца спеўнай размінкай, падчас якой удзельнікі выконваюць адмысловыя практыкаванні для голаса. Пасля размінкі пачынаецца вывучэнне спеваў, падчас якога ўдзельнікі рэпетуюць спевы з музычным суправаджэннем альбо без яго. Пад канец Схода ўсе ўдзельнікі здольныя самастойна праспяваць разабраныя творы.

На кожным Сходзе ўдзельнікі разам з вядоўцам разбіраюць музыку па адной з наступных тэмаў: восеньскія спевыСпеўны Сход: восеньскія спевы з удзела Алеся Чумакова і Ірыны Мазюк, калыханкіСпеўны Сход: дзіцячы фальклор, калахынкі і забаўлянкі., музыка Вялікага Княства Літоўскага«Спеўны сход» запрашае паспяваць беларускія канты часоў ВКЛ, калядныя спевыКалядны «Спеўны сход», веснавыя і валачобныя спевыВеснавы Спеўны Сход , застольныя спевы. Акрамя гэтага варта вылучыць спевы, сабраныя Народным паэтам Беларусі Рыгорам Барадуліным.

На кожным Спеўным Сходзе прысутнічаюць вядомыя ў Беларусі музыкі. Так, цягам 2015-га года Спеўны Сход наведалі: этнограф Ірына Мазюк, Алесь Чумакоў (удзельнік гурта Стары Ольса), Ларыса Рыжкова (гурт «Калыханка»), ансамбль «Кантабіле», Алесь Камоцкі.

Месцы Цягам 2014—2015 гадоў Спеўныя Сходы адбыліся ў наступных месцах: Батанічны СадВам падабаюцца нашыя вібрацыі? , фестываль «Кераміка Крэва»Спеўны Сход на фэсце «Кераміка Крэва», музычны фестываль «Вольнае паветра»Спеўны Сход на фестывале «Вольнае паветра», бар «ДК»Вясновы Спеўны Сход, Blue Sky Talent CompanyВосеньскі Спеўны Сход .

У 2016 годзе ладзіліся адмысловыя спеўныя вандроўкі, у якіх спалучалася стандартная праграма сходу і тэматычнае экскурсійнае суправаджэнне.

Меркаванні Адзін з гасцей Спеўнага Схода, Алесь Чумакоў схіляецца да наступнай думкі:«Народныя песні не павярхоўныя, яны не вакол нейкай ідэі, кімсьці прыдуманайСёння, калі фольк-музыка актуальная і калі вяртанне да вытокаў проста неабходнае, такія сходы абавязкова павінны быць . У іх ёсць глыбіня, якую адчуваеш, у якую верыш. Этнічны напрамак — адзін з напрамкаў, верагодных для такіх спеваў. Сёння, калі фольк-музыка актуальная і калі вяртанне да вытокаў проста неабходнае, такія сходы абавязкова павінны быць».

Спасылкі

Спеўны Сход у Сеціве Блог Спеўнага Схода Старонка Спеўнага Схода ва «Ў кантакце» Старонка Спеўнага Схода ў фэйсбуку Старонка Спеўнага Схода на сэрвісе саундклауд Старонка Спеўнага Схода ў ютубе

Спеўны Сход у СМІ Сяргей Доўгушаў пашырае беларускія спевы — Радыё «Рацыя» Спеўны сход завітаў у TUT.BY з казой Спеўны сход у Менску сабраў рэкордную колькасць людзей У Беларусі задумана правесці новую для нашай краіны акцыю — «Спеўны сход» Паэт Аляксей Чубат: «Спеўны сход» патрэбен, каб беларусы ведалі свае песні і ўкладвалі ў іх часцінку сябе і новага часу «Спеўны сход» ідзе клікаць вясну Долгушев Сергей Васильевич Калядны «Спеўны сход» з удзелам гурта «Вурай» «Спеўны сход» запрашае паспяваць беларускія канты часоў ВКЛ Спеўны Сход: дзіцячы фальклор, калахынкі і забаўлянкі.

Катэгорыя:Беларуская культура