Канстанці́н VII Парфіраро́дны (Парфіраге́нет, ) (17/18 мая 905, Канстанцінопаль — 9 лістапада 959, Канстанцінопаль) — візантыйскі імператар з Македонскай дынастыі, намінальна валадарыў з 913, фактычна — з 945 года.
Біяграфія
Першыя гады жыцця
Канстанцін быў сынам Льва VI Філосафа і , чацвёртай жонкі імператара. Чацвёрты шлюб не дазваляўся царквой, і дзіця лічылася незаконнанароджаным, хоць гэта і быў адзіны сын Льва VI. Толькі ў студзені 906 года Канстанцін быў хрышчоны, а ў красавіку 906 года, супраць волі патрыярха , Леў і Зоя былі павянчаны. Мянушка Парфірародны паходзіць ад Барвовай (Парфірнай) залы імператарскага палаца, дзе нараджалі імператрыцы, і заклікана падкрэсліць, што ён нарадзіўся ў кіруючага манарха.
Валадаранне 15 мая 908 года Леў VI зрабіў Канстанціна сваім суправіцелем, каб забяспечыць яму трон, аднак у 912 імператар памёр і ўладу прыняў яго брат Аляксандр. Аднак і ён памёр праз год, пакінуўшы 8-гадовага Канстанціна пад апекай рэгентаў. Пасля няўдалага мецяжу ў 913 годзе на чале савета рэгентаў стаў патрыярх Канстанцінопальскі .
У 920 годзе ўладу ўзурпаваў друнгарый візантыйскага флоту , абвешчаны суправіцелем. Яшчэ ў 919 ён ажаніў 14-гадовага Канстанціна са сваёй дачкой Аленай. Адхілены ад рэальнай улады, Канстанцін прысвяціў сябе самаадукацыі і навукам. У 944 годзе Рамана I зрынулі яго сыны, спадзеючыся кіраваць самастойна, аднак гэта выклікала народныя хваляванні, якія сціхлі толькі калі імператарам абвясцілі Канстанціна. Праз 40 дзён сыноў Рамана саслалі ў манастыр.
Памёр Канстанцін у 959 годзе. Паводле некаторых звестак, ён быў атручаны сваім сынам .
Палітычная дзейнасць У сваёй палітыцы Канстанцін VII выражаў інтарэсы сталічнага чынавенства, выступаючы супраць цэнтрабежных тэндэнцый правінцыйнай знаці. Актывізаваў ваенныя дзеянні супраць арабаў. Пачатак аказаўся няўдалым, і пасланае на адваяванне Крыта войска была разбіта (949).
Візантыйскія арміі перайшлі Еўфрат (952), але былі адкінуты. Заваяванні на Усходзе былі адноўлены дзякуючы Нікіфару Фоку і Іаану Цымісхію. Вышэйшым дасягненнем рамейскай зброі стала ўзяцце Самасаты (958).
Канстанцін VII прызначыў на пасаду «паракімомена» (1-га міністра) еўнуха Васіля Лакапіна (сына зрынутага імператара ), які набыў велізарны ўплыў і захоўваў яго пры наступных імператарах.
Літаратурная дзейнасць Канстанцін VII таксама вядомы як адзін з найадукаванейшых людзей эпохі, заступнік і выдавец кампілятыўных зборнікаў, аўтар сачыненняў «Пра фемы», «Пра цырымоніі», «Пра кіраванне імперыяй», якія з’яўляюцца найважнейшымі крыніцамі для вывучэння гісторыі Візантыі, Кіеўскай Русі і іншых краін.
Ён, у прыватнасці, апісвае (у творы «Пра цырымоніі») візіт княгіні Вольгі ў Канстанцінопаль (957) і яе хрышчэнне. Дзявятая глава «Пра кіраванне імперыяй» (каля 950) утрымлівае кароткае апісанне эканамічнага і палітычнага ладу Русі.
Сям’я Сын:
Літаратура Константин Багрянородный. Об управлении империей / Под. ред. Г. Г. Литаврина, А. П. Новосельцева. Греческий текст, перевод, комментарии. — Изд. 2-е, исправл. — М., Наука, 1991. — 496 с. — (Древнейшие источники по истории народов СССР). Константин Багрянородный. Об областях Римской империи — М., ЧИОИДР, 1853. Зернин А. П. Жизнь и литературные труды Константина Багрянородного.
Спасылкі Сачыненні Канстанціна VII:
Об областях римской империи, сочинение Константина Багрянородного // Чтения в императорском обществе истории и древностей Российских. № 3. М. 1858 Пра кіраванне імперыяй
Катэгорыя:Візантыйскія імператары X стагоддзя Катэгорыя:Пісьменнікі Візантыі Катэгорыя:Пісьменнікі X стагоддзя Катэгорыя:Македонская дынастыя