Бру́ну Эдуа́рду Рэгу́фі А́лвіш або Бруну Алвеш (; нар. , Повуа-ды-Варзін, Партугалія) — партугальскі футбаліст бразільскага паходжання, абаронца грэчаскага клуба «Апалон Смірніс». Ігрок нацыянальнай зборнай Партугаліі (2007—2018). Алвіш вядомы сваёй трываласцю, жорсткім адборам і здольнасцям гульні ў паветры. Ён правёў большую частку сваёй прафесійнай кар’еры ў «Порту», стаўшы ўладальнікам увогуле 10 тытулаў з клубам.

Клубная кар’ера «Порту» Алвіш пачынаў кар’еру ў «Порту», за які выступаў з 2001 па 2010 гады. Аднак 3 сезоны запар ён выступаў на правах арэнды адпаведна за «Фарэнсі», «Віторыю» з Гімарайнша і грэчаскі АЕК, куды яго запрасіў Фернанду Сантуш, добры знаёмы АлвішаБруну Алвеш: «Ехать в Россию посоветую даже Криштиану Роналду» . sport-express.ru. 15 кастрычніка 2005 года ў матчы «Порту» супраць «Бенфікі» ударыў галавой нападніка суперніка Нуну Гоміша.

«Зеніт» 3 жніўня 2010 года «Порту» афіцыйна абвясціў аб тым, што пецярбургскі «Зеніт» узгадніў умовы аб куплі абаронцы за 22 мільёны еўра. 30 верасня 2010 года ў матчы Лігі Еўропы 2010/11 супраць свайго былога клуба АЕК на 13-й хвіліне адкрыў лік сваім галам за «Зеніт».

«Фенербахчэ» 5 чэрвеня 2013 года перайшоў у «Фенербахчэ», падпісаўшы трохгадовы кантракт. З клубам стаў чэмпіёнам і ўладальнікам Суперкубка Турцыі.

Познія гады 6 чэрвеня 2016 года італьянскі «Кальяры» пацвердзіў падпісанне двухгадовага кантракта з Алвішам, які прыйшоў у клуб у якасці свабоднага агента«Кальяри» подтвердил переход Бруну Алвеша . by.tribuna.com. 31 мая 2017 года было абвешчана аб пераходзе Бруну Алвіша ў шатландскі «Рэйнджэрс»Бруну Алвеш перешел в «Рейнджерс». by.tribuna.com. У ліпені 2018 года, разарваўшы кантракт з «Рэйнджэрс», папоўніў склад «Пармы»Бруну Алвеш подписал контракт с «Пармой». by.tribuna.com.

У ліпені 2021 года пакінуў «Парму» пасля яе вылету ў Серыю B і далучыўся да партугальскага «Фамалікана», але ўжо праз два тыдні разарваў пагадненна з клубам. У верасні 2021 года стаў іграком грэчаскага клуба «Апалон Смірніс».

Міжнародная кар’ера Дэбютаваў Бруну Алвіш у зборнай Партугаліі ў чэрвені 2007 года супраць зборнай Кувейта (1:1) пад кіраўніцтвам Луіса Феліпі Скалары.

Дасягненні Клубныя «Порту» Чэмпіён Партугаліі (4): 2006, 2007, 2008, 2009 Уладальнік Кубка Партугаліі (3): 2006, 2009, 2010 Уладальнік Суперкубка Партугаліі (2): 2006, 2009 Уладальнік Кубка УЕФА: 2011

«Зеніт» Чэмпіён Расіі (2): 2010, 2012 Уладальнік Суперкубка Расіі: 2011

«Фенербахчэ» Чэмпіён Турцыі: 2014 Уладальнік Суперкубка Турцыі: 2014

Міжнародныя Партугалія Чэмпіён Еўропы: 2016

Асабістае жыццё Бруну з’яўляецца сынам бразільскага футбаліста Вашынгтона, які пераехаў гуляць у Партугалію. Браты Бруну таксама з’яўляюцца футбалістаміБруну Алвеш: «Халк вполне может переехать в Петербург». sports.ru. Жонку Алвіша клічуць Хут, пара мае двух дзяцей.

Заўвагі

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Партугаліі Катэгорыя:Ігракі зборнай Партугаліі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Апалон Смірніс Катэгорыя:Ігракі ФК Парма Катэгорыя:Ігракі ФК Рэйнджэрс Катэгорыя:Ігракі ФК Кальяры Катэгорыя:Ігракі ФК Фенербахчэ Катэгорыя:Ігракі ФК Зеніт Санкт-Пецярбург Катэгорыя:Ігракі ФК Порту Катэгорыя:Ігракі ФК АЕК Афіны Катэгорыя:Ігракі ФК Віторыя Гімарайнш Катэгорыя:Ігракі ФК Фарэнсі Катэгорыя:Ігракі ФК Порту B Катэгорыя:Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2004 года Катэгорыя:Чэмпіёны Еўропы па футболе