міні|240 px|Абрам Бразер. Партрэт Юдэля Пэна, НММ РБ. 1921 год быў адзначаны шэрагам падзей, якія пакінулі прыкметны след у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва.
Падзеі Выйшаў першы нумар часопіса «Мастацтва» («Искусство»), Віцебск Верасень — адбылася 1-я Мінская мастацкая выстаўка, арганізаваная мастацкім аддзелам галоўпалітасветы, у якой паказалі свае працы мастакі М. Філіповіч, Я. Кругер, Д. Полазаў, В. Кудрэвіч, І. Гембіцкі, М. Станюта, М. Аксельрод, П. Мрачкоўская, І. Валадзько, П. Гуткоўскі, С. Каўроўскі, М. Слепян і інш. У Віцебску адбылася персанальная выстаўка жываісу, скульптуры і графікі А. Бразера. У Маскоўскім габрэйскім камерным тэатры адбылася персанальная выстаўка М. Шагала. Акадэмічным цэнтрам Наркамасветы БССР была арганізаваная экспедыцыя па вывучэнню і даследаванню беларускага народнага мастацтва, у складзе якой былі мінскія мастакі Дзмітрый Полазаў (кіраўнік), Павел Гуткоўскі, Янкель Кругер, , фалькларыст і кампазітар Уладзімір Тэраўскі і інш. Толькі ў Слуцку і навакольных вёсках за шэсць тыдняў было сабрана і часткова сфатаграфавана мноства помнікаў старажытнага мастацтва, знойдзена значная колькасць узораў слуцкіх паясоў і тканін. Са Стэфанаўской царквы XVII стагоддзя ў Слуцку экспедыцыяй быў вывезен абраз «Ушэсце Гасподне» XVII стагоддзя, які належыць беларускай школе іканапісу (цяпер у НММ РБ). Пра вынікі працы Дзмітрый Полазаў зрабіў даклад на пасяджэнні Мінскага таварыства гісторыі і старажытнасціЛюдміла Налівайка. Рыцары аховы помнікаў.
З’явіліся Беларускі музей у Вільні. Музей названы ў гонар памерлага ў 1919 годзе беларускага дзеяча Івана Луцкевіча.
Нарадзіліся 1 студзеня — Уладзімір Белавусаў, беларускі савецкі кінамастак. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі(1973) 2 красавіка — Юрый Булычоў (пам. 1976), беларускі савецкі мастак кіно, вядомы па кінастужцы «Міколка-паравоз» 2 ліпеня — Галіна Азгур (пам. 2015), жывапісец, член Беларускага саюза мастакоў, жонка скульптара Заіра Азгура 31 ліпеня — Ігар Радаман (пам. 1992), мастак-жывапісец родам з Беларусі, партрэтыст, пейзажыст, аўтар манументальных роспісаў і нацюрмортаў; заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР (1982) 6 верасня — Любоў Усава, савецкі беларускі архітэктар. Разам з архітэктарам А. Воінавым, як суаўтар, спраектавала Беларускі рэспубліканскі тэатр юнага гледача, Палац піянераў у Мінску, будынак абкама КПБ (зараз Выканаўчага камітэта СНД). Разам з Л. Рымінскім праектавала і аднаўляла галоўны корпус БПІ. Праектавала «Вароты Мінска» сумесна з мужам, В. І. Герашчанкам, у раёне Прывакзальнай плошчы 21 верасня — Міхась Бельскі (пам. 1988), беларускі мастак, графік. 18 лістапада — Ісаак Бароўскі (пам. 1991), беларускі савецкі мастак 4 снежня — Рыгор Клікушын (пам. 2014), беларускі мастак-графік
Галерэя графікі
Галерэя жывапісу
Катэгорыя:1921 год у Беларусі Катэгорыя:Гісторыя беларускага выяўленчага мастацтва паводле гадоў