Эрколе I д’Эстэ (, ; — ) — прадстаўнік італьянскага дваранскага роду д'Эстэ, герцаг Модэны (1471), Ферары і Рэджа-Эмілія.
Біяграфія Эрколе (Эркюль) д’Эстэ нарадзіўся ў Ферары, у сям'і Нікола III д'Эстэ (1383—1441), маркіза Ферары і сеньёра Модэны і яго трэцяй жонкі Рычыярды дзі Салюца (пам. 1474). Будучы герцаг Ферары і Модэны атрымліваў адукацыю пры двары Альфонса V, караля Арагонскага і Неапалітанскага, дзе правёў 15 гадоў — з 1445 па 1460 год. Эрколе асвоіў там не толькі ваенныя мастацтвы і рыцарскія дабрадзейнасці, але таксама стаў вялікім знаўцам антычнай архітэктуры і вытанчаных мастацтваў, што ў далейшым нямала спрыяла яго рэпутацыі знатака і заступніка італьянскага Адраджэння.
У 1471 годзе, пасля смерці свайго зводнага брата Борса, Эрколе становіцца герцагам Ферарскім. Пазней, у 1473 годзе ён бярэ шлюб з Элеанорай Арагонскай, унучкай Альфонса V. Гэты саюз, заключаны 3 ліпеня ў Неапалі, яшчэ больш умацоўвае сілу і моц Ферары.
Шлюб і дзеці Жонка: Элеанора Арагонская (22 чэрвеня 1450 — 11 кастрычніка 1493) — дачка Фернанда I, караля Неапалітанскага і Ізабелы дэ Клермон, прынцэсы дзі Таранта. Дзеці: Ізабела (18 мая 1474 — 13 лютага 1539), жонка Франчэска Ганзага, маркіза Мантуанскага; Беатрычэ (29 чэрвеня 1475 — 2 лютага 1497), жонка Ладавіка Сфорца, герцага ди Бары; Альфонса I (21 ліпеня 1476—31 кастрычніка 1534), герцаг Модэны, Ферары і Рэджыа (1505—1534), муж сумна вядомай Лукрэцыі Борджыя; Фернанда (28 верасня 1477—22 лютага 1540), у 1506 годзе быў пасаджаны ў турму сваім братам Альфонса, дзе і сканаў 34 года праз; Іпаліта I (20 сакавіка 1479 — 3 верасня 1520), кардынал, архібіскуп Ферары; Жыгімонта (8 верасня 1480—9 жніўня 1524).
Эрколе меў двух пазашлюбных дзяцей: Лукрэцыя, жонка Анібале Бенціволья; Джуліа (13 ліпеня 1478 — 13 сакавіка 1561), у 1506 годзе быў пасаджаны ў турму сваім братам Альфонса, пасля 53-х гадоў зняволення, быў вызвалены.
Катэгорыя:Герцагі ферарскія Катэгорыя:Герцагі модэнскія Катэгорыя:Кіраўнікі Еўропы XV стагоддзя Катэгорыя:Д’Эстэ