1925 год быў адзначаны шэрагам падзей, якія пакінулі прыкметны след у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва.
Падзеі Віцебскім акруговым таварыствам краязнаўства, куды таксама ўваходзілі мастакі Іван Гаўрыс, Яфім Мінін, Міхаіл Эндэ, былі выдадзены брашуры «Крашаніна» Івана Фурмана і «Беларуская архітэктура» Міколы Каспяровіча. З лютага па чэрвень у Віцебску выходзіў беларускі тэатральна-мастацкі ілюстраваны часопіс «Трыбуна мастацтва». Усяго выйшла 14 нумароў. Матэрыялы друкаваліся на беларускай і рускай мовах. У праграму выдання ўваходзіла грамадскае абмеркаванне праблем мастацкай творчасці, пошуку жывой сувязі мастацтва і літаратурна-мастацкай крытыкі з народнымі масамі, распрацоўка эстэтычных прынцыпаў беларускага мастацтва, выяўленне ў ім нацыянальнага стылю, развіццё мастацкай самадзейнасці. У Інбелкульце створана мастацкая секцыя. 12 лютага быў зацверджаны яе прэзідыум: старшыня Язэп Дыла, намеснік Мікола Красінскі, сакратар Мікола Шчакаціхін.Секцыя складалася з трох падсекцый: тэатральная (старшыня Мікола Красінскі, намеснік старшыні І. А. Міровіч, сакратар М.К. Ільінскі), музычная (старшыня - оперны спявак В. Селях, намеснік Я. В. Прохараў, сакратар Ю. М. Дрэйзін), вобразных мастацтваў (старшыня Мікола Шчакаціхін, намеснік І. І. Цвікевіч , сакратар М. Філіповіч). 27 лютага адбыўся першы сход мастацкай секцыі, у склад якой увайшлі 7 членаў Інбелкульта і 28 пазаштатных супрацацоўнікаў з іншых мастацкіх устаноў. Мастацкай секцыяй была падгатавана Першая Усебеларуская выстаўка, членамі яе аргкамітэта былі Язэп Дыла і Мікола Шчакаціхін. 6 снежня — Першая Усебеларуская выстаўка, прысвечаная юбілею рэвалюцыі 1905 года і 400-годдзю беларускага кнігадрукавання. У выстаўцы ўзялі ўдзел мастакі Мінска, Віцебска, Гомеля, Магілёва1925 г. Белорусская ССР : ПЕРВАЯ ВСЕБЕЛОРУССКАЯ ХУДОЖЕСТВЕННАЯ ВЫСТАВКА. З 1115 твораў, што экспанаваліся, амаль палова была выканана ў розных графічных тэхніках. Сярод графічных твораў экспанавалася 8 экслібрысаўМіхась Казлоўскі «Гісторыя беларускага экслібрыса» . У складзе выстаўкі быў невялікі раздзел прыкладнога мастацтва і раздзел старажытнага мастацтва. Экспазіцыя была размешчана ў Мінску, у будынку Камуністычнага універсітэта па вул. Універсітэцкай, 27 (цяпер — вул. Кірава, 21). У памяшканні БДМ (будынак царкоўна-археалагічнага музея, потым — Дом мастацтваў) экспанаваліся ўзоры старажытнага мастацтва: крыж Еўфрасінні Полацкай, копіі фрэсак полацкіх цэркваў, кніжныя выданні і іншhttp://www.artmuseum.by/ru/vyst/virt/85-letie-pervoj-vsebelorusskoj-vyistavki-1925-goda ArtMuseum.by 85-летие Первой Всебелорусской выставки 1925 года ]. Таксама дэманстраваўся абраз XVII стагоддзя «Ушэсце Гасподне», які належыць беларускай школе іканапісу, вывезены этнаграфічнай экспедыцыяй 1921 года са Стэфанаўскай царквы XVII стагоддзя ў Слуцку (зараз знаходзіцца ў зборах Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі). Сярод удзельнікаў выстаўкі — Леў Зевін, Аркадзь Астаповіч, Павел Гуткоўскі, Анатоль Тычына, Меер Аксельрод, Алексантэры Ахола-Вало, Генадзь Змудзінскі, Міхаіл Эндэ, Саламон Юдовін і інш.
З’явіліся Свята-Узвіжанская царква, Амелянец — помнік драўлянай архітэктуры
Нарадзіліся 26 мая — Герман Пранішнікаў (пам. 1993), беларускі мастак 14 жніўня — Віктар Пратасеня (пам. 2001), беларускі савецкі жывапісец. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1981) 18 жніўня — Леанід Дубар (пам. 1978), беларускі жывапісец і графік 25 кастрычніка — Абрам Рабкін (пам. 2013), савецкі мастак родам з Бабруйску 21 лістапада — Сямён Герус (пам. 1998), беларускі мастак-графік 25 лістапада — Анатоль Дзям'янаў (пам. 1972), беларускі скульптар і педагог Мікалай Кандрацьеў (пам. 2001) — беларускі скульптар
Галерэя жывапісу
Галерэя графікі
Катэгорыя:1925 год у Беларусі Катэгорыя:Гісторыя беларускага выяўленчага мастацтва паводле гадоў Беларусь