Дэвальва́цыя — зніжэнне залатога зместу грашовай адзінкі ва ўмовах залатога стандарту. У сучасных умовах тэрмін ужываецца для сітуацый значнага зніжэння курсу нацыянальнай валюты адносна цвёрдых валют (звычайна, долару ЗША, еўра, SDR). Дэвальвацыя разглядаецца як інструмент цэнтральных банкаў у кіраванні нацыянальнай валютай, супрацьлеглы рэвальвацыі.
Ва ўмовах вагання валютнага курсу не адбываецца прамога афіцыйнага прызначэння каштоўнасці нацыянальнай валюты. Цэнтральны банк можа хіба ўскоснымі метадамі (валютнымі інтэрвенцыямі) змяняць курс. У гэтых умовах дэвальвацыя будзе не вынікам прыняцця афіцыйнага дакументу, а вынікам змянення каштоўнасці валюты пад уздзеяннем рыначных механізмаў.
Найбольшыя дэвальвацыі Спіс найбольшых дэвальвацый пасля 1990 года. +КраінаГодВелічыня, % 2011 54,4 2002 54 1992 54 1998 38 1999 37 1998 37 1995 36 1997 34 1999 33 2002 29 1999 29+
Беларусь
Курс беларускага рубля з 2009 года прывязаны да «кошыку валют», у які ўваходзяць долар ЗША, еўра і расійскі рубель.Беларускі рубель звяжуць з «кошыкам валют», Радыё Свабода На 2011 год калідор ваганняў курсу беларускага рубля адносна кошыка валют устаноўлены ў межах ±12%Долар — 5000. Прэс-рэліз Нацбанка, Наша Ніва. 23 мая 2011 года Беларусь пабіла сусветны рэкорд па дэвальвацыі нацыянальнай валюты — рубель быў дэвальваваны на 54,4%. Беларуская дэвальвацыя, паводле звестак Сусветнага банка, стала самай вялікай за 20-гадовую сусветную гісторыю, абагнаўшы эфіопскую 1992 года і аргенцінскую 2002 годаБеларусь пабіла сусветны рэкорд па дэвальвацыі, Наша Ніва.
Гл. таксама Вальвацыя Рэвальвацыя
Спасылкі Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя:Эканамічныя тэрміны