міні|240 пкс|Дзмітрый Сцялецкі «Гусляр», ілюстрацыя для часопіса «Апалон», 1911 1911 год быў адзначаны шэрагам падзей, якія пакінулі прыкметны след у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва.
Падзеі
сакавік — «Wystawa sztuk pięknych w Mińsku». У Мінску, у доме Ляхоўскага на Саборнай плошчы, у памяшканні польскага клуба «Агніска» адбылася буйная мастацкая выстаўка, аналагаў якой яшчэ не было ў Беларусі. Удзельнічалі 47 мастакоў і 166 твораў мастацтва, у тым ліку плакаты, архітэктурныя праекты і ювелірныя вырабы. Куратарам выстаўкі быў скульптар Яраслаў Тышынскі, які даваў ўрокі малявання ў сем’ях Ваньковічаў, Прушынскіх і Чапскіх. Рэпартаж (у тым ліку і фота) для сакавіцкага нумару часопісу Tygodnik Wileński рабіў Ян Булгак, «бацька беларускай і польскай фатаграфіі»: Мінск здолеў самастойна арганізаваць добрую мастацкую выставу — лаканічную, вытрыманую ў добрым шляхетным стылі. Мінск — не пасіўны прымальнік чужых, імпартаваных мастацкіх збораў, а ініцыятар і творца — паказвае грамадству ўласныя скарбы, працы мастакоў роднай Літвы, зборы мясцовых аматараў і эстэтаў.
Асноўным акцэнтам экспазіцыі стаў твор Фердынанда Рушчыца «Nec Mergitur» (1905), цяпер гэты твор экспануе Нацыянальны мастацкі музей Літвы. Таксама вядомы імёны яшчэ некалькіх удзельнікаў выстаўкі: Атон Краснапольскі, Багуслаў Адамовіч, Генрых Вейсенгоф, Алена Ромер. Таксама экспанавалася 18 фатаграфій самога Яна Булгака, палова з якіх «была выкананая ў складанай тэхніцы: афортны друк з ужываннем маслянай фарбы і дадатковай апрацоўкай фатаграфіі пэндзлем»citydog.by «Мінск, 1911: рэпартаж са скандальнай выставы (фота)».
Пейзажыст Зянон Ленскі дэманстраваў эцюд «З венецыянскіх матываў», рэпрадукцыю якога прыводзіць «Tygodnik Wileński» (1911, № 4, с. 4).
З’явіліся
Дом Ядвігі Кастравіцкай у Мінску — жылы трохпавярховы будынак у Мінску на скрыжаванні вул. Кірава і Валадарскага 11/26, гісторыка-культурныя каштоўнасці рэгіянальнага значэння Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса, Сталавічы — помнік архітэктуры неаготыкі Свята-Міхайлаўская царква, Відзібор — помнік народнага драўлянага дойлідства Спаса-Праабражэнская царква, Брашэвічы — помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю, пабудавана з цэглы
Нарадзіліся
18 лютага — Абрам Забораў (пам. 1985), беларускі мастак 7 мая — Канстанцін Касмачоў (пам. 1992), беларускі савецкі мастак-жывапісец і графік, майстар сюжэтна-гістарычнай карціны і пейзажу, заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1963). 1 кастрычніка — Сяргей Каткоў (пам. 1976), беларускі савецкі мастак-жывапісец, у асноўным працаваў у жанры пейзажа, педагог, заслужаны настаўнік БССР (1966) 25 лістапада — Яўген Ціхановіч (пам. 2005), беларускі мастак і мемуарыст, родапачынальнік дынастыі мастакоў 29 лістапада — Генадзь Баданаў (пам. 1977), савецкі архітэктар, адзін з аўтараў праекта забудовы Цэнтральнай плошчы (праект 1949, з У. Каралём, Л. Мацкевічам, М. Асмалоўскім, М. ПаруснікавымБАДАНОВ Геннадий Петрович ), аўтар праектаў 106-, 108- і 124-кватэрных дамоў (1948—1954), моста праз Свіслач на Ленінскім праспекце (1952, сумесна з М. Паруснікавым), корпуса гасцініцы «Мінск» (1957, сумесна з Г. Сысоевым, С. Мусінскім, Д. Кудраўцавым) — усе ў Мінску. Атрымаў Дзяржаўную прэмію БССР 1968 года за ўдзел у стварэнні архітэктурнага ансамбля Ленінскага праспекта ў Мінску. 4 снежня — Ісак Давідовіч (пам. 1993), беларускі жывапісец і графік Выставка одной картины. Исаак Давидович. Франциск Скорина
Памерлі Вацлаў Пятровіч Федаровіч (нар. 1848), краязнавец, калекцыянер. Член-карэспандэнт Кракаўскай Акадэміі навук. 3 1884 жыў і працаваў у Віцебску. Паводле інвентару за 1923 год, калекцыя складалася з 1972 назваў і ўключала больш за 7000 прадметаў. Зараз у фондах Віцебскага абласнога краязнаўчага музея захоўваюцца толькі троху больш за 200 прадметаў са збору Вацлава Федаровіча
Галерэя жывапісу
Галерэя фота
Катэгорыя:1911 год у Беларусі Катэгорыя:Гісторыя беларускага выяўленчага мастацтва паводле гадоў Беларусь