Лукаш Падольскі, таксама Лукас Падольскі (праз нямецкае вымаўленне) (, ; нар. , , Польшча) — нямецкі футбаліст польскага паходжання, нападнік польскага клуба «Гурнік» з Забжэ і былы ігрок нацыянальнай зборнай Германіі. Чэмпіён свету 2014 года.

Раннія гады Лукас Падольскі нарадзіўся на тэрыторыі былой Верхняй Сілезіі, у спартыўнай сям'і Крысціны і Вальдэмара Падольскіх. яго маці выступала за жаночую зборную Польшчы па гандболе, а бацька быў прафесійным футбалістам, у складзе клуба «Шамберкі» з горада Бытама ў 1980 годзе ў станавіўся чэмпіёнам Польшчы. У 1987 годзе сям'я вырашыла эміграваць у Заходнюю Германію ў якасці этнічных немцаўLukas Podolski . gfdb.com. Лукас рос у Берггайме, а пазней у Пульгайме — невялікіх гарадах каля Кёльна.

Клубная кар’ера Вяртанне ў «Кёльн» Улетку 2009 года Падольскі вярнуўся ў «Кёльн», падпісаўшы 4-гадовы кантракт«Бавария» подтвердила переход Подольски в «Кельн»Подольски вернется в «Кельн» летом. У свой час Лукас пасля чэмпіянату свету 2006 года перайшоў з «Кёльна» у мюнхенскую «Баварыю», але ў новай камандзе ў Падольскі не занадта заладзілася. Акрамя таго, зыходу Лукаса з «Баварыі» паспрыяла рашэнне кіраўніцтва клуба летам набыць харвацкага нападніка «Гамбурга» Івіцу Оліча.

«Арсенал» 30 красавіка 2012 года было абвешчана, што Падольскі ў летні трансферны час пяройдзе ў лонданскі «Арсенал», падпісаўшы 4-гадовы кантрактLukas Podolski wechselt — Zur Saison 2012|2013 zum FC Arsenal . fc-koeln.de.

«Інтэрнацыянале» 5 студзеня 2015 года Падольскі быў аддадзены ў арэнду міланскаму «Інтэру» тэрмінам на паўгады з правам далейшага выкупу. Ужо на наступны дзень ігрок быў заяўлены на матч супраць турынскага «Ювентуса» і выйшаў на пляцоўку ў другім тайме. Гульня скончылася ўнічыю з лікам 1:1.

За паўгады ў «Інтэры» здолеў забіць толькі адзін гол, і ўлетку 2015 года вярнуўся з арэнды ў «Арсенал». Аднак, Арсен Венгер, хоць і быў гатовы пакінуць нападніка ў камандзе, не бачыў яго ў асноўным складзе. Таму Лукаш стаў шукаць новы клуб.

«Галатасарай» 4 ліпеня 2015 года Падольскі афіцыйна стаў іграком турэцкага «Галатасарая», падпісаўшы трохгадовы кантракт«Галатасарай» объявил о переходе Подольски. by.tribuna.com. У 2016 годзе разам з «Галатасараем» выйграў Кубак Турцыі, забіўшы адзіны мяч у фінальным матчы з «Фенербахчэ» (1:0).

«Вісэл Кобэ» У чэрвені 2017 года перайшоў у японскі клуб «Вісэл Кобэ»Подольски перешел в японский клуб «Виссел Кобе». by.tribuna.com. 1 студзеня 2020 года ў фінальным матчы з «Касіма Антлерс» дапамог «Вісэл Кобэ» выйграць яго першы трафей у гісторыі — Кубак Імператара.

«Антальяспор» У студзені 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Вісэл Кобэ»Подольски ушел из «Виссел Кобе». by.tribuna.com і неўзабаве далучыўся да турэцкага «Антальяспора»Подольски перешел в «Антальяспор». by.tribuna.com.

«Гурнік» У ліпені 2021 года ў якасці свабоднага агента далучыўся да «Гурніка» з Забжэ, падпісаўшы аднагадовы кантрактФутбол. Чемпион мира Лукас Подольски перешел в польский "Гурник" из Забже . pressball.by.

Зборная У канцы сезона 2003/04 «Кёльн» выбыў з Бундэслігі, аднак гульня Падольскага настолькі ўразіла трэнера галоўнай нямецкай зборнай Рудзі Фёлера, што той запрасіў яго ў сваю каманду. Дэбют форварда ў зборнай Германіі адбыўся 6 чэрвеня 2004 года ў Кайзерслаўтэрне ў матчы супраць зборнай Венгрыі, Падольскі выйшаў на замену ў самым канцы гульні.

Разам са зборнай прыняў удзел у чатырох чэмпіянатах Еўропы і трох чэмпіянатах свету, стаў чэмпіёнам свету ў 2014 годзе. 22 сакавіка 2017 года згуляў свой развітальны матч за зборную, дзе забіў гол у браму Англіі (1:0)Подольски завершил карьеру в сборной Германии, став 3-м игроком по голам и матчам. by.tribuna.com.

Дасягненні Клубныя «Баварыя»: Чэмпіён Германіі: 2008 Уладальнік Кубка Германіі: 2008 Уладальнік Кубка Нямецкай лігі: 2007

«Арсенал»: Уладальнік Кубка Англіі: 2014

«Галатасарай»: Уладальнік Кубка Турцыі: 2016 Уладальнік Суперкубка Турцыі (2): 2015, 2016

«Вісэл Кобэ»: Уладальнік Кубка Імператара: 2019

Міжнародныя Германія: Чэмпіён свету: 2014 Бронзавы прызёр чэмпіянату свету: 2006, 2010 Сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы: 2008

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Футбалісты Германіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Германіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Гурнік Забжэ Катэгорыя:Ігракі ФК Антальяспор Катэгорыя:Ігракі ФК Вісэл Кобэ Катэгорыя:Ігракі ФК Галатасарай Катэгорыя:Ігракі ФК Інтэрнацыянале Мілан Катэгорыя:Ігракі ФК Арсенал Лондан Катэгорыя:Ігракі ФК Баварыя Мюнхен Катэгорыя:Ігракі ФК Баварыя II Мюнхен Катэгорыя:Ігракі ФК Кёльн Катэгорыя:Ігракі ФК Кёльн II Катэгорыя:Чэмпіёны свету па футболе