Рон-Роберт Цылер (; нар. , , Германія) — нямецкі футбаліст, брамнік клуба «Гановер 96» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Германіі.
Клубная кар’ера Футболам пачаў займацца ў родным горадзе Кёльн, у 2005 годзе з’ехаў на стажыроўку ў Англію ў клуб «Манчэстэр Юнайтэд», дзе гуляў за юнацкія і рэзервовыя каманды. У канцы 2008 года на месяц быў аддадзены ў арэнду ў клуб «Нартгемптан Таўн».
22 красавіка 2010 года Рон-Роберт падпісаў двухгадовы кантракт з клубам «Гановер 96». Спачатку гуляў толькі за рэзервовую каманду, аднак з цягам часу стаў першам брамнікам клуба. 24 чэрвеня 2011 года Цылер падоўжыў кантракт з клубам да чэрвеня 2015 года.
3 чэрвеня 2016 года, пасля вылету «Гановера» з Бундэслігі, падпісаў кантракт з англійскім «Лестэр Сіці»«Лестер» объявил о подписание контракта с Роном-Робертом Циллером. football.by. У складзе «Лестэр Сіці» быў другім брамнікам пасля Каспера Шмейхеля. У ліпені 2017 года перайшоў у «Штутгарт»«Лестер» согласовал трансфер Цилера в «Штутгарт». by.tribuna.com.
У чэрвені 2019 года стала вядома, што Цылер вяртаецца ў «Гановер 96». У жніўні 2020 года на правах арэнды далучыўся да «Кёльна», па заканчэнні сезона ў ліпені 2021 года вярнуўся ў Гановер.
Міжнародная кар’ера У жніўні 2011 года Рон-Роберт быў запрошаны ў нацыянальную зборную Германіі. Яго дэбют адбыўся 11 лістапада 2011 года ў таварыскай гульні супраць зборнай Украіны, якая скончылася з лікам 3:3.
Дасягненні Германія: Чэмпіён свету: 2014
Крыніцы
Катэгорыя:Футбольныя варатары Катэгорыя:Футбалісты Германіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Германіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Гановер 96 Катэгорыя:Ігракі ФК Кёльн Катэгорыя:Ігракі ФК Штутгарт Катэгорыя:Ігракі ФК Лестэр Сіці Катэгорыя:Ігракі ФК Гановер 96 II Катэгорыя:Ігракі ФК Нартгемптан Таўн Катэгорыя:Ігракі ФК Манчэстэр Юнайтэд Катэгорыя:Чэмпіёны свету па футболе