Сацыялінгвістыка ці сацыяльная лінгвістыка — навуковая дысцыпліна, якая развіваецца на стыку мовазнаўства, сацыялогіі, сацыяльнай псіхалогіі і этнаграфіі і вывучае комплекс праблем, звязаных з сацыяльнай прыродай мовы, яе грамадскімі функцыямі, механізмам уздзеяння сацыяльных фактараў на мову і той роляй, якую выконвае мова ў жыцці грамадства.

Асноўныя праблемы сацыялінгвістыкі: сацыяльная дыферэнцыяцыя мовы, праблема нацыянальнай мовы, моўная сітуацыя, сувязь і ўзаеміны мовы і культуры, праблемы сацыяльных аспектаў білінгвізму і дыгласіі, выміранне і рэвіталізацыя моў. Адмысловае месца ў сацыялінгвістыцы займае праблема моўнай палітыкі.

Для сацыялінгвістыкі як навукі характэрны наступныя прынцыпы:

Вывучае мову, беручы да ўвагі знешнія ў адносінах да мовы чыннікі, а не толькі ўнутраныя моўныя структуры. Разглядае эвалюцыю мовы ў сацыяльным кантэксце. Унутраныя чыннікі: семантыка і сінтаксіс, якія ўзнікаюць у працэсе маўлення. Знешнія чыннікі: эканамічныя, дэмаграфічныя, сацыяльныя, палітычныя, гендарныя і інш.

Гісторыя У 1916 годзе выйшла першае выданне «Курса агульнай лінгвістыкі» Фердынанда дэ Сасюра (1857—1913), дзе сцвярджалася, сярод іншага, што «мова — сістэма, якая мае свой уласны парадак развіцця», «мовазнаўства мае адзіны сапраўдны прадмет даследавання — мова сама па сабе і сама для сябе». З крытыкай гэтых тэзісаў выступіў філолаг, мовазнаўца Антуан Мее (1866—1936) — адзін з папярэднікаў сучаснай сацыялінгвістыкі:

Тэрмін «сацыялінгвістыка» ў ЗША быў уведзены ў 1952 годзе сацыёлагам Г. Кары.

Уільям Лабоў (нар. 1927) лічыцца ў англасаксонскай традыцыі заснавальнікам сучаснай сацыялінгвістыкі. Менавіта ён у 1966 годзе апублікаваў кнігу «Сацыяльнае расслаенне англійскай мовы ў Нью-Ёрку» (The Social Stratification of English in New York City).

У XX стагоддзі развіваецца марксісцкае мовазнаўства, якое вызначае дамінаванне, перавагу сацыяльнага, класавага, дзе сацыялінгвістыка вызначаецца як «буржуазная дысцыпліна».

Прадмет

Прадметам сацыялінгвістыкі лічацца ўсе віды ўзаемаадносінаў паміж мовай і грамадствам: мова і культура, мова і гісторыя, мова і этнас, мова і царква, мова і школа, мова і палітыка, мова і масавая камунікацыя і інш.

Прадмет сацыялінгвістыкі часам ахоплівае сітуацыі выбару чалавекам (суразмоўцам) таго ці іншага варыянту мовы (або элемента, адзінкі мовы). У моўных зносінах увесь час магчымыя варыянты: варыянты любога рангу — пачынаючы ад канкурэнтных моў (пры шматмоўі) да варыянтаў нарматыўнага вымаўлення — называюць сацыялінгвістычнай зменнай. Гэта свайго роду адзінка аналізу ў сацыялінгвістычных даследаваннях.

Сацыялінгвістыка часам разумеецца як вывучэнне асаблівасцей мовы розных сацыяльных, узроставых, гендарныхКартаграфія тваёй сексуальнасьці: ад сексуальнай арыентацыі да Тэорыі сексуальных канфігурацыяў. Алекс Янтафі, Мэг-Джон Баркер 2018, пераклад 2022, Андрэй Клішын, Уладзіслаў Гарбацкі груп суразмоўцаў.

Напрамкі даследаванняў Сацыялінгвісты свету, а таксама беларускія займаюцы вывучэннем наступных моўных з’яваў:

Глотапалітыка Гэта ўздзеянне дзяржавы, яе асобных інстытутаў, уплывовых асоб на мову. Разуменне гэтага ўздзеяння адкрывае разуменне моўнага сораму, моўнай нянавісці. Паняцце «глотапалітыка» ўведзена ў сацыялінгвістыку французскімі даследчыкамі Луі Геспенам і Жанам-Батыстам Марселезі (Guespin et Marcellesi 1986). Глотапалітыка дазваляе больш поўна разумець палітычны ўплыў на развіццё мовыУладзіслаў Іваноў. Ад (нутры)моўных праблемаў да праблемаў мовы (Глётапалітычны падыход да разуменьня моўнага рознагалосься ў Беларусі). Першы Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі. Працоўныя матэрыялы, 2012. С. 268—272..

Моўная (сама)нянавісць Таксама вядома як auto-odiNinyoles 1985: 16—17, паняцце прапанавана Рафаэлем Луісам Нініёлесам у якасці адпраўнога пункта для разважанняў пра стан маргіналізацыі беларускай мовы. Дзякуючы канцэпту auto-odi паўстала паняцце «моўны сорам».

Сацыялінгвісты паступова адыходзяць ад паняцця моўнай (сама)нянавісці і пераходзяць да паняцця моўнага сораму.

Моўны сорам

У Беларусі ў большасці выпадкаў канстатуецца пераважна сорам. Паняцце «моўны сорам» больш дакладнае, бо яно дамінуе ў аналізе дыскурсаў, у аналізе ўспамінаў, а таксама ў адказах рэспандэнтаў падчас інтэрв’ю. Да ўсяго моўны сорам — гэта паняцце, які паўстае на ўзроўні самавызначэння. Моўны сорам варта разглядаць як вынік негатыўнай моўнай палітыкі, рэпрэсій, траўмы, якія зведалі беларусы ў межах Расійскай імперыі, а пазней у Савецкім саюзеУладзіслаў Іваноў / Uladzislaŭ Ivanoŭ. Моўны сорам беларусаў (сацыялінгвістычны аналіз) . Вільня, 2020..

Гендарны напрамак Гэты напрамак даследуе, якім чынам пол, гендар і сексуальнасць звязаныя паміж сабою і ўплываюць на мову. А дакладней — як гендар адлюстроўваецца ў мове, як мужчыны і жанчыны падаюцца, апісваюцца ў мове на ўзроўні лексікі, сінтаксісу, катэгорыі роду і інш. Таксама важна разумець моўныя і камунікацыйныя асаблівасці паводзінаў мужчын і жанчын: ці існуюць адрозненні ў маўленні мужчын і жанчын; ці ёсць моўная і камунікацыйныя спецыфіка з улікам сексуальнасці (гетэра- і гомасексуальнасці).

Сацыялінгвістычныя школы, традыцыі Французская школа гістарычнага мовазнаўства: Антуан Мее Швейцарская школа: Луі Гаш Школа У. Лабова (ЗША) Брытанская школа: Бэзіл БернстайнBernstein, Basil. Class, Codes and Control. Volume 1: Theoretical Studies Towards a Sociology of Language. London and Boston: Routledge and Kegan Paul, 1971. Французская глотапалітычная школа сацыялінгвістыкі: Луі Геспен і Жан-Батыст Марселезі Каталонская школа: Рафаэль Луіс НініёлесNinyoles, Rafael Lluis. Conflicte lingüístic valencià : substitució lingüística i ideologies diglòssiques. Valence: Eliseu Climent, 1985. Савецкая школа сацыялінгвістыкі, якая пачалася з дыялекталогіі: Афанасій Сялішчаў (1920-я гады) Аўстралійска-польская сацыялінгвістычная школа: Ганна Вяжбіцкая Украінская школа сацыялінгвістыкі: Ларыса Масенка Беларуская школа сацыяльнай лінгвістыкі: Ніна Мячкоўская Асобныя лінгвісты (без школ): Луі-Жан КальвэCalvet, Louis-Jean. Linguistique et colonialisme, petit traité de glottophagie. Paris: Payot, 1974., Філіп Бланшэ, Клод Ажэж.

У Беларусі Сацыялінгвісты даследуюць моўную палітыку (уключаючы білінгвізм), моўныя стандарты, уплыў каланіялізму, русіфікацыі, моўныя мутацыі і гібрыды (трасянку) і шэраг сацыялектаў (арго, жаргон, слэнг). Сацыялінгвістыка ў беларускай мове прадстаўлена наступнымі аўтарамі, выданнямі і даследаваннямі:

Павел Сцяцко: Праблемы лексічнага нармавання беларускай мовы. Горадня, 1990; Праблемы нормы, культуры мовы. Горадня, 1998; Культура мовы. Менск, 2002. Ніна Мячкоўская: сацыяльная лінгвістыка // Мечковская Н. Б., СОЦИАЛЬНАЯ ЛИНГВИСТИКА, М., 1996 (2000); Мечковская, Н. Б. Белорусский язык: Социолингвистические очерки. München, 2003. Сяргей Запрудскі: сацыялінгвістыка // Language policy of the Republic of Belarus in the 1990s, 2002; Гісторыя беларускага мовазнаўства, 1918—1941, 2005; Научный и политический аспекты реформы белорусского языка 1933 года // Славяноведение. 2007; In the grip of replacive bilingualism: the Belarusian language in contact with Russian // International Journal of the Sociology of Language. 2007; Некоторые проблемные вопросы изучения трасянки: по итогам ольденбургского проекта // Часопіс Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Філалогія. 2022. Генадзь Цыхун: моўныя кантакты і гібрыды // Цыхун Г., Крэалізаваны прадукт: Трасянка як прадмет лінгвістычнага даследавання // Arche-Скарына. 2000. No 6. С. 51—58; Цыхун Г., The Linguistic Situation and Mixed Language Forms in Belarus // History, Language and Society in the Borderlands of Europe: Ukraine and Belarus in Focus. Ed. B. Törnquist-Plewa. Malmö: Sekel Bokförlag, 2006. P. 61—75. Іна Каліта: сацыялінгвістыка // Современная Беларусь: языки и национальная идентичность. Ústí nad Labem, 2010. Часопісы «Беларуская лінгвістыка» — з 1972 г., The Journal of Belarusian Studies, 1965—1988, адноўлены з 2013 г., Acta Albaruthenica з 1998 г.

Літаратура

Катэгорыя:Мовазнаўства