Антоніа Касана (; нар. , , Італія) — італьянскі футбаліст, нападнік нацыянальнай зборнай Італіі (2003—2014). Выхаванец футбольнай школы «Бары». Касана называюць іграком, які майстэрскі валодае мячом, а таксама мае добры футбольны зрок«Player Profile» . ESPN Soccernet..
Кар’ера «Бары» Касана дэбютаваў у Серыі А сезону 1999/2000 11 снежня 1999 года ў выязным матчы 13-га тура супраць «Лечэ». Ужо ў наступным туры, 18 снежня 1999 года, на хатнім стадыёне «Сан-Нікола» забіў пераможны гол у браму «Інтэра», адкрыўшы рахунак сваім мячам у Серыі A.
«Рома» У 2001 годзе нападнік перайшоў у «Рому», якая была но той момант чэмпіёнам Італіі. Сума трансферу склала 28 млн еўраВозвращение трудного ребёнка . championat.ru. Свой першы гол за новую каманду ў чэмпіянаце краіны Касана забіў у 18 туры ў браму клуба «Верона». Нягледзячы на добрую гульню і высокую рэзультатыўнасць, Касана ніяк не мог рэалізаваць свой талент цалкам. У гэтым яму перашкаджаў яго свавольны характар. Ігрок праславіўся сталымі скандаламі з трэнерамі і кіраўніцтвам клуба.
«Рэал» У 2006 годзе пасля працяглых спрэчак аб падпісанні новага кантракту, Касана быў прададзены ў «Рэал», дзе Касана ўступіў у адкрыты канфлікт з Фабіа Капела, з якім у яго склаліся дрэнныя адносіны яшчэ з часоў іх сумеснага знаходжання ў «Роме». Капела сцвярджаў, што ігрок мае праблемы з лішняй вагой і знаходзіцца ў дрэннай фізічнай форме.
«Сампдорыя»
У 2007 годзе Касана аддалі ў арэнду «Сампдорыі». На радзіме футбаліст атрымаў дадатковую матывацыю. яго гульня стала паходзіць на гульню пяцігадовай даўнасці. Касана не канфліктаваў з кіраўніцтвам клуба, спраўна забіваў і стаў улюбёнцам генуэзскіх заўзятараў. У 2008 годзе «Сампдорыя» выкупіла правы на футбаліста.
У пачатку сезону 2010/11 чэмпіянату Італіі, паміж Касана і прэзідэнтам «Сампдорыі» Рыкарда Гаронэ адбыўся канфлікт у сувязі з тым, што форвард адмовіўся наведаць дабрачынны абед, які зладзіў кіраўнік каманды. Пасля гэтага Касана быў адхілены ад трэніровак і перастаў траплаць у заяўку на матчы.
«Мілан» 3 студзеня 2011 года Касана падпісаў кантракт з «Міланам» да 2014 года«Милан» официально объявил о подписании Кассано . championat.ruUfficiale: Antonio Cassano al Milan a titolo definitivo. Sampdoria.it. 6 студзеня 2011 года Касана дэбютаваў у складзе «Мілана» у выязным матчы супраць «Кальяры» і зрабіў галавы пас на Родні Страсера, пасля якога быў забіты адзіны ў матчы голГолевой пас Кассано помог «Милану» дожать «Кальяри» . championat.ru.
29 кастрычніка 2011 года Антоніа адчуў сябе дрэнна, знаходзячыся на борце самалёта, якім вяртаўся пасля матчу «Мілана» з «Ромай», у прыватнасці ў яго рэзка паўсталі праблемы са зрокам, прамовай і рухамГаллиани: уверен, что Кассано полностью восстановится. championat.com. Па прыбыцці ў аэрапорт футбаліст быў перапраўлены ў шпітальКассано был отправлен в больницу после возвращения в Милан из Рима. championat.com, дзе ў яго выявіліся праблемы з сэрцам. 4 лістапада Антоніа быў паспяхова праапераваны ў Мілане прафесарам Марыа КармінаціОперация на сердце Кассано прошла ўспешно. championat.com. Тэрмін аднаўлення футбаліста быў пастаўлены ў 6 месяцаў. У красавіку лекары дазволілі Касана вярнуцца ў футболКассано разрешено вернуться в большой футбол. championat.com. 7 красавіка Антоніа выйшаў на замену на 83 хвіліне матчу супраць «Фіярэнціны».
«Інтэр» 21 жніўня 2012 года, было пацверджана, што «Мілан» і «Інтэр» дасягнулі пагаднення па абмене Джампаала Пацыні і Касана, з кампенсацыйнай сумай каля 7 млн еўра на карысць нерадзуры«AC Milan and Inter agree terms over Pazzini-Cassano swap». goal.com. У той жа дзень Касана прайшоў «Інтэр» медыцынскі агляд«Cassano passes Inter medical, says club doctor». goal.com.
«Парма» 3 ліпеня 2013 года Касана падпісаў пагадненне з «Пармай» тэрмінам на тры гады, дзе ўзяў сабе 99 нумар. На афіцыйнай прэс-канферэнцыі, прысвечанай прэзентацыі Антоніа ў якасці новага іграка «Пармы», нападнік прызнаўся, што пакінуў міланскі клуб з-за новага галоўнага трэнера каманды Вальтэра Мацары, пад кіраўніцтвам якога ён трэніраваўся яшчэ ў «Сампдорыі». 26 студзеня 2015 года Касана скасаваў свой кантракт з клубам, што дазволіла яму стаць вольным агентам.
Вяртанне ў «Сампдорыю» Касана заставаўся без працы каля паловы года. У ліпені 2015 года з’явілася інфармацыі аб цікавасці да нападніка з боку «Сампдорыі». 9 жніўня афіцыйна вярнуўся ў генуэзскі клуб, падпісаўшы двухгадовы кантрактАнтонио Кассано официально стал игроком "Сампдории". football.by.
У сезоне 2016/17 прэзідэнт клуба Масіма Ферэра заявіў, што Касана не ўваходзіць у яго планы, і той быў выключаны з першай каманды. Антоніа адмовіўся ад прапаноў шэрагу клубаў і трэніраваўся разам з юнацкімі камандамі «Сампдорыі». У студзені 2017 года канракт клуба з нападнікам па ўзаемнай згодзе быў разарваны«Сампдория» объявила о расторжении контракта с Кассано. by.tribuna.com.
«Элас Верона» У ліпені 2017 года Касана, які паўгады знаходзіўся без клуба, падпісаў кантракт з «Элас Веронай»Кассано перешел в «Верону». by.tribuna.com. Праз тыдзень ён сабраў прэс-канферэнцыі, на якой абвясціў аб завяршэнні кар’еры, але пазней у той жа дзень заявіў, што перадумаў. Праз некаторы час усё ж канчаткова вырашыў завяршыць кар’еруКассано окончательно завершил карьеру. by.tribuna.com.
Міжнародная кар’ера Касана правёў дэбютны матч за зборную ў лістападзе 2003 года, у матчы супраць зборнай Польшчы. У складзе зборнай Італіі гуляў на Еўра-2004 і Еўра-2008, але на трыумфальны для італьянцаў чэмпіянат свету 2006 ігрок не патрапіў.
Дасягненні «Рома»: Уладальнік Суперкубка Італіі: 2001
«Рэал»: Чэмпіён Іспаніі: 2007
«Мілан»: Чэмпіён Італіі: 2011 Уладальнік Суперкубка Італіі: 2011
Крыніцы
Спасылкі
10 фактаў пра Касана (артыкул на football.sport.com.ua) Профіль на Чэмпіянат.com Профіль на EPSN Soccernet
Катэгорыя:Футбалісты Італіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Італіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Элас Верона Катэгорыя:Ігракі ФК Сампдорыя Катэгорыя:Ігракі ФК Парма Катэгорыя:Ігракі ФК Інтэрнацыянале Мілан Катэгорыя:Ігракі ФК Мілан Катэгорыя:Ігракі ФК Рэал Мадрыд Катэгорыя:Ігракі ФК Рома Катэгорыя:Ігракі ФК Бары