Будынак былой мужчынскай гімназіі — будынак у Мсціславе, помнік архітэктуры эклектыкі з рысамі стылю мадэрн. Пазмешчаны па адрасе вуліца Кармеліцкая, 14. Узведзены ў 1908 г. з цэглы. Цяпер гэты будынак не выкарыстаўваецца, да 2002 тут размяшчалася сярэдняя школа № 1.

Архітэктура

Асіметрычны двухпавярховы Т-падобны ў плане будынак складаецца з трох злучаных паміж сабою корпусаў. Галоўны фасад фланкіраваны рызалітамі, расчлянёны высокімі паўцыркульнымі аконнымі праёмамі (вузкімі на першым паверсе і шырокімі на другім). Над цэнтральным уваходам, вылучаным казырком на кансолях, размешчаны лучковы аконны праём з кілепадобным франтонам. Карніз з філянговым фрызам падзяляе фасады на два паверхі. У перакрыцці памяшканняў цэнтральнага корпуса выкарыстаныя крыжовы і цыліндрычныя скляпенні. Калідорная сістэма планіроўкі.

Мемарыяльныя дошкі Мемарыяльная дошка Дзмітрыю Емяльянавічу Астапенку, Аркадзю Аляксандравічу Куляшову, Юлію Абрамавічу Таўбіну. Устаноўлена ў 1986 годзе на будынку былога педагагічнага тэхнікума, у якім у 1928—1931 гг. вучыліся беларускія гэтыя савецкія паэты. Мемарыяльная дошка Якубу Коласу. Устаноўлена ў 1986 годзе на будынку былога педагагічнага тэхнікума, перад навучэнцамі i педагогамі якога ў 1925 годзе выступаў паэт.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Мсціслава Катэгорыя:Славутасці Мсціслава Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі эклектыкі Катэгорыя:Кармеліцкая вуліца (Мсціслаў)