Ірына Дзмітрыеўна Фарыён (; ) — украінская мовазнаўца, палітычная і грамадская дзяячка. Сябра Палітрады УА «Свабода», народны дэпутат Украіны сёмага скліканняІрына Дзмітрыеўна Фарыён, доктар філалагічных навук.
Біяграфія Нараділася 29 красавіка 1964 года ў Львове. Выхоўвалася ў сям’і Яраславы Сцяпанаўны, бібліятэкара, і Дзмітрыя Іванавіча, сантэхніка Львоўскага завода газавай апаратуры.
У 1987 годзе скончыла філалагічны факультэт Львоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Івана Франко. У 1996 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю і атрымала ступень кандыдата філалагічных навук. Працавала дацэнтам кафедры ўкраінскай мовы інстытута гуманітарных і сацыяльных навук Нацыянальнага ўніверсітэта «Львоўская палітэхніка».
З 2005 года з’яўлялася членам Усеўкраінскага аб’яднання «Свабода». У красавіку 2006 года — кандыдат у народныя дэпутаты Украіны ад УА «Свабода», № 3 у спісе. У верасні 2007 года — кандыдат у народныя дэпутаты Украіны ад УА «Свабода», № 3 у спісе. На выбарах у Львоўскую абласную Раду 2006 года была абрана дэпутатам. На выбарах у Львоўскую абласную Раду 2010 года перамагла ў мажарытарнай акрузе горада Львова, атрымаўшы найбольшую долю падтрымкі сярод усіх мажарытаршчыкаў Львоўшчыны — 33 %. З 12 снежня 2012 года па 27 лістапада 2014 года — народны дэпутат Вярхоўнай Рады VII склікання.
Жыла ў Львове. Цяжка паранена 19 ліпеня 2024 года, памерла ў бальніцы.
Зноскі
Спасылкі
Катэгорыя:Мовазнаўцы Украіны Катэгорыя:Грамадскія дзеячы Украіны Катэгорыя:Выкладчыкі Львоўскай палітэхнікі Катэгорыя:Выпускнікі Львоўскага ўніверсітэта Катэгорыя:Народныя дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны VII склікання