Арцём Скітоў (нар. , ) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Віцебск».
Клубная кар’ера Выхаванец віцебскага футбола, з 2008 года выступаў за дубль «Віцебска», а ў 2009 годзе ўпершыню трапіў у асноўную каманду. У сезоне 2011 трывала замацаваўся ў аснове віцебскага клуба, але па выніках сезона «Віцебск» страціў месца ў Вышэйшай лізе.
У студзені 2012 года Арцём праходзіў прагляд у гродзенскім «Нёмане», але ў выніку застаўся ў віцебскім клубе. У студзені 2013 года зноў быў на праглядзе ў «Нёмане», падчас якога атрымаў траўму і выбыў амаль да самага канца сезона 2013.
У студзені 2014 года падоўжыў кантракт з «Віцебскам». Стаў гуляць пераважна на пазіцыі правага абаронцы (да таго звычайна гуляў як паўабаронца). Дапамог віцебскаму клубу па выніках сезона 2014 вярнуцца ў Вышэйшую лігу.
У студзені 2015 года стала вядома, што Арцём працягне выступаць за «Віцебск» у Вышэйшай лізе. У 2015—2018 гадах трывала выступаў на пазіцыі правага абаронцы. У кастрычніку 2015 года атрымаў траўму, з-за якой выбыў да канца сезона, на наступны год вярнуў месца ў аснове.
У сезоне 2018 стаў капітанам віцебскай каманды і дапамог ёй заняць высокае чацвёртае месца ў чэмпіянаце Беларусі, а сам трапіў у спіс 22 найлепшых ігракоў чэмпіянату. У далейшым працягваў трывала з’яўляцца ў аснове. У студзені 2022 года падоўжыў кантракт з «Віцебскам».
У студзені 2023 года, нягледзячы на вылет «Віцебска» ў Першую лігу, вырашыў застацца ў клубе на новы сезон. У пачатку 2023 года перадаў функцыі капітана каманды Яну Скібскаму. У студзені 2024 года падоўжыў пагадненне з «Віцебскам».
Міжнародная кар’ера Выступаў за моладзевую зборную Беларусі.
Дасягненні У спісе 22 найлепшых ігракоў чэмпіянату Беларусі: 2018
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2008 дубль Віцебск 25 0 2009 Д1 Віцебск 2 0 2010 Д1 Віцебск 11 0 2011 Д1 Віцебск 22 0 2012 Д2 Віцебск 10 0 2013 Д2 Віцебск 4 0 2014 Д2 Віцебск 28 0 2015 Д1 Віцебск 18 0 2016 Д1 Віцебск 27 0 2017 Д1 Віцебск 29 0 2018 Д1 Віцебск 29 1 2019 Д1 Віцебск 21 0 2020 Д1 Віцебск 27 0 2021 Д1 Віцебск 24 0 2022 Д1 Віцебск 27 0 2023 Д2 Віцебск 31 0
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Віцебск